Усе навіны

Дзмітрый Лебедзеў: «Мне падабалася працаваць з Хацкевічам»

21 траўня, 20:08

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і «Астраўца» Дзмітрый Лебедзеў падзяліўся сваім меркаваннем пра Аляксандра Хацкевіча і працу з ім у «Віцебску».

– Якім табе паспеў запомніцца Аляксандр Хацкевіч?

– Мала мы з ім былі знаёмыя. Ну, прафесіянал, ён добры футбаліст, добры трэнер. Мне падабалася з ім працаваць. Колькі быў там, тры-чатыры трэніроўкі, мне спадабаўся ягоны падыход да справы. Гэта значыць ён з дзецюкамі таксама, за дзецюкоў, за каманду. І там некаторыя дзецюкі нават не заставаліся з Юрыем Васільевічам Канаплёвым, і за Мікалаевіча, ну, сыходзілі. Арцём Ганчарык, я ведаю, сказаў: «Калі сыдзе Хацкевіч, я пайду». І ён пайшоў насамрэч. Я, сапраўды, нюансаў не ведаю, чаму Хацкевіча прыбралі, таму што ён мяне пакінуў у камандзе і на наступны дзень сышоў. Ён прыйшоў, сказаў: «Пацаны, так і так». Усіх нюансаў не ведаю, – сказаў Лебедзеў.