Усе навіны

Абаронца «Нафтана» Дзінга: «Сербы, беларусы і рускія – гэта як браты»

21 траўня, 20:23

Сербскі абаронца «Нафтана» Дамінік Дынга распавёў, чаму ён гуляе за беларускі клуб і адкуль ведае расійскую мову.

«Я малады з'ехаў у Расію і там хутка вывучыў расійскую мову. Сербы, беларусы і рускія – гэта як браты, так што я тут добра адчуваю сябе, тут усё, як у Сербіі, з-за гэтага мне тут падабаецца», – сказаў Дынга.