Усе навіны

Дзмітрый Лебедзеў: «У «Крумкачах» нядрэнна сябе адчуваў. У «Белшыне» нешта не пайшло»

21 траўня, 20:40

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і «Астраўца» Дзмітрый Лебедзеў распавёў пра адрэзак у «Крумкачах» і «Белшыне».

– Казіміравіч таксама круты мужык, добры трэнер. Ён нам хацеў паставіць гульню «Атлетыка» – «Мадрыд». Гэта значыць мы ззаду выразна ўсё, і выбягаем наперад. Ну, крыху выканаўцаў нам не хапала такіх вось. Хоць мы пачалі нядрэнна, мы пачалі, там, перамога, нічыя, перамога, там я тры забіў запар, там навушнікі мне падарыў спонсар наш галоўны. А так, ну, прапанавала «Белшына», вырашыў паспрабаваць сябе ў «вышцы». Усё ж амбіцыі былі нейкія пасля «Гарадзеі». Думаю, «Белшына» будзе мой варыянт, як бы, аднавіць. Насамрэч, нядрэнны адрэзак у «Крумкачах» быў, сем галоў я забіў. Для першай лігі я сябе нядрэнна адчуваў.

У «Белшыне» па людзях добрая каманда была. Ну, нешта не ішло, і па гульні накшталт так нядрэнна было, і былі адрэзкі мы там выйгралі, і, быццам бы, мусілі выбірацца. Тут, бах, зноў прайгралі, прайгралі. Ну, і канцоўка, калі стала ўжо зразумела, што нам цяжка, нам яшчэ паўзарплаты ўрэзалі, не падалі. Далей не было сэнсу гуляць, таму што гэтыя грошы не вярнулі, – сказаў Лебедзеў.