Усе навіны

Хабі Алонса: «Аталанта» была лепш і заслугоўвала трафей Лігі Еўропы»

23 траўня, 08:50

Галоўны трэнер «Байера» Хабі Алонса пракаментаваў паражэнне ад «Аталанты» (0:3) у фінале Лігі Еўропы.

«Мы павінны прызнаць, што «Аталанта» сёння была лепшай і заслугоўвала трафея. У нас былі праблемы пасля першага гола «Аталанты», і мы не знайшлі рашэння. Нам было вельмі складана рабіць добрыя моманты. Гэта быў не наш дзень.

Фларыян Вірц быў у парадку. У апошні месяц мы былі з ім асцярожныя, і, магчыма, яму не хапала крыху гульнявога часу, але з ім усё было добра, і ніякіх апраўданняў.

Калі ў нас была невялікая перавага, «Аталанта» вельмі хутка вярталася на пазіцыі. Гэта футбол. Бывае. Нам давядзецца ацаніць тое, што адбылося, таму што ў суботу нас чакае яшчэ адна важная падзея – фінал Кубка Германіі супраць Кайзерслаўтэрна.

Вядома, гэта балюча, але нам трэба выкарыстоўваць гэты боль у станоўчым ключы. Тое, чаго мы дасягнулі, зьяўляецца выключным, і мы павінны гэтым ганарыцца. У нас быў вялікі шанец, і мы прыклалі ўсе намаганні да сённяшняга дня, але ўсё пайшло не так, як планавалася. Мы былі не на самым лепшым узроўні: усё, у тым ліку мяне. Гэта будзе выклік: як мы адрэагуем на паражэнне і справімся з болем.

Гасперыні? Сёння яны былі найлепшай камандай. Гэта вынік той вялікай справы, якую ён здзейсніў, і я жадаю яму ўсяго найлепшага ў будучыні.

Мы не змаглі зладзіцца са шматлікімі складанымі сітуацыямі, да якіх рыхтаваліся, таму што Аталанта патрабуе ад вас занадта шматлікага. Мы не атрымлівалі мяч у патрэбных пазіцыях, каб скарыстаць перавагу.

«Аталанта» вельмі адважная каманда. Яны не супраць апынуцца твар у твар. Калі ў нас быў невялікі шанец адыграцца, яны вельмі добрае абараняліся, таму мы не змаглі стварыць моманты. Яны зрабілі гэта ня толькі сёлета, робяць гэта ўжо шмат гадоў. Звычайна мы займаем самыя лепшыя пазіцыі ў нашай гульні, але сёння нам гэта не ўдалося», – сказаў Алонса.