Усе навіны

Ягор Зубовіч «Кавалевіч заўсёды на сувязі: падкажа, каго замяніць, як перабудавацца. Ведаем, што Нікалаіч дакрычыцца, калі трэба»

24 траўня, 16:31

Нападнік «Нёмана» Ягор Зубовіч падзяліўся чаканнямі ад фіналу Кубка Беларусі супраць «Іслачы».

– Важна, калі Кавалевіч побач. Але ўжо не раз сутыкаліся з такой сітуацыяй. Трэнерскі штаб працуе як гадзіннік. Кавалевіч заўсёды на сувязі: падкажа, каго замяніць, як перабудавацца. Спакойна рыхтуемся. Ведаем, што Нікалаіч дакрычыцца, калі трэба.

– Ты станавіўся разам з Кавалевічам у «Нафтане» ўладальнікам Кубка Беларусі. Ці падзяліўся парадамі з партнёрамі па камандзе?

– Якія могуць быць парады перад фіналам? Фіналаў шмат не бывае. Гэта адна з самых важных гульняў. Будзем настройвацца як на апошні бой.

– Як футбалісты разгружаюць галаву перад такімі матчамі?

– Кожны па-свойму. Хтосьці фільмы глядзіць, хтосьці з навушнікамі ходзіць, хтосьці ў карты гуляе.

– З чым асацыюеце горад Жодзіна?

– Я гуляў калісьці за «Тарпеда». Кожны раз, калі гуляю тут, мне прыемна. Тут добрая атмасфера, якасць газона выдатнае. Перашкаджаць дакладна не будзе, – сказаў Зубовіч.