Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Кавалевіч: «Кубак – гэта адна гульня. Тут няма ні фаварытаў, ні аўтсайдараў»

24 траўня, 16:44

Трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, што ў фінале Кубка Беларусі няма фаварытаў.

– Існуе меркаванне, што вопыт вашай каманды і футбалістаў, ён пераважае над амбіцыйнасцю і гарачымі сэрцамі гульцоў суперніка ў вырашальных матчах? Ці згодныя вы з гэтым?

– Не зусім я з гэтым згодны. У папярэдніх матчах, калі я быў трэнерам «Нафтана» – у нас не было досведу. Мы гулялі ў 2009 з «Шахцёрам», потым у 2012. І абодва разы нас лічылі аўтсайдарамі.

Кубак – гэта адна гульня, можа наладзіцца кожны супернік. Тут няма ні фаварытаў, ні аўтсайдэраў. Усё будзе залежаць ад канкрэтнага настрою каманд і якасці гульні, – сказаў Кавалевіч.