Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Пад кіраўніцтвам Кавалевіча я выйграў Кубак – свой адзіны трафей. Ён адзін з маіх настаўнікаў»

24 траўня, 16:51

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі распавёў, што лічыць свайго апанента ў барацьбе за Кубак Беларусі Ігара Кавалевіча адным з настаўнікаў.

«Ігара Мікалаевіча лічу знакавым трэнерам для беларускага футбола. Гэта дасведчаны спецыяліст, шалёны матыватар. Пад яго кіраўніцтвам я выйграў Кубак – свой адзіны трафей. Так што ён адзін з маіх настаўнікаў. У яго ёсць чаму павучыцца. Так што пэўныя рэчы, узятыя ў яго, выкарыстоўваю», – сказаў Камароўскі.