Усе навіны

«Рэал» аб'явіць пра працяг кантрактаў з Модрычам і Луніным пасля фіналу ЛЧ

25 траўня, 10:10

Мадрыдскі «Рэал» аб'явіць аб працягу кантракта з Лукай Модрычам ужо пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе Relevo.

Гэта была просьба Карла Анчэлоці, які хоча, каб гульцы сканцэнтраваліся на маючай адбыцца гульні супраць дортмундскай «Барусіі».

У гэтым сезоне на рахунку гульца 2 галы і 7 дзейсных перадач у 44 матчах. Падрабязна – тут.

Гэта ж тычыцца Андрэя Луніна, які падпіша кантракт да 2029 года, Лукаса Васкеса, які падпіша кантракт да 2025, і магчымага новага кантракта Дані Карвахаля.

Раней была інфармацыя, што 38-гадовы харват сам прапанаваў клубу пайсці на зніжэнне заробку, каб падпісаць новую дамову і завяршыць карʼеру на высокім узроўні.