Усе навіны

Гірс пасля 2:0 над «Нафтанам»: «Віцебск» стварыў шмат добрых момантаў»

25 траўня, 16:19

Паўабаронца «Віцебскa» Дзмітрый Гірс падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нафтанам» (2:0) у 10-м туры ЧБ.

– Я лічу, што мы правялі выдатны матч, у якім стварылі шмат добрых момантаў і нядрэнна згулялі ззаду. Змаглі выканаць устаноўку на гэтую гульню.

– Ты забіў даволі прыгожы гол. Давай пагаворым аб ім крыху падрабязней.

– Ды што тут казаць. Стаяў на падборы, мяч ляцеў проста да мяне. Акрамя як нанесці адразу ўдар думак не ўзнікла. Атрымалася, што добра патрапіў па мячы, забіў. Вельмі задаволены гэтым голам. Першы тайм, лік 2:0, які з'яўляецца вельмі слізкім і небяспечным.

– Былі можа нейкія перажыванні або хваляванні з гэтай нагоды?

– Так, у распранальні з хлопцамі казалі пра гэта. Усе разумелі, што гэта слізкі рахунак. Таму выходзілі на другі тайм у поўнай канцэнтрацыі.

– Бліжэй да канца матчу наша каманда шчыльна падсела да сваіх варот. Што скажаш наконт гэтага?

– Мы зрабілі шмат бегавой працы, плюс рахунак такі быў, з-за чаго нас ментальна прымусілі прыціснуцца да сваіх варот. Нічога дрэннага ў гэтым не бачу, тым больш перамаглі, а лік на табло 2:0.

– Наступны матч мы згуляем супраць «Гомеля» на выездзе. Твае чаканні ад гэтай гульні?

– Думаю, што гэтая гульня, як і ўсе астатнія – будзе складанай, – сказаў Гірс.