Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Многія вострыя моманты каля брамы «Смаргоні» адбываюцца па віне Навічкова»

25 траўня, 19:06

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук распавёў аб галкіперах каманды.

– Ці ёсць у вас стратэгія ў плане ратацыі варатароў або пры выбары на канкрэтны матч зыходзіце з фактару саперніка, працы Паўла Ахрэмчука і Івана Навічкова ў тыднёвым цыкле?

– Хто смелы, хто хоча, хто адчайны і лепш выглядае ў трэніровачным працэсе, той гуляе.

Узровень у іх прыкладна аднолькавы. Адзін старэйшы, з вопытам гульні ў вышэйшай лізе, іншы маладзейшы і без яго. Ясна, што ў нас тут не з'явіцца Чэрнік ці Ігнатовіч.

Шмат усяго пра Івана гаворыцца ў апошні час, але матч з менскім «Дынама» забываць не варта. Ды і шматлікія вострыя момант у нашых варот адбываюцца па ім віне. Галоўнае, каб хлопец правільна рэагаваў на ўсё, што ля яго адбываецца.

Хтосьці прызнаў яго сэйв найлепшым, патрапіў ён у нечую сімвалічную зборную – усё гэта нармальна, нават добра. Гэта частка футбола. Але працаваць яму над сабой трэба вельмі шмат, – сказаў Слесарчук.