Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Калі б ведалі, што Алыкулаў не згуляе ў фінале Кубка Беларусі, то ён выйшаў бы ў асноўным складзе ў Слуцку, дзе «Нёман» прайграў»

25 траўня, 20:08

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма падвёў вынікі першага тайма супраць «Іслачы» ў фінале Кубка Беларусі. Першы тайм завяршыўся з лікам 1:0.

– Добра, што забілі. не ўсё атрымліваецца, але мы і не думалі, што ўсё будзе атрымлівацца: кошт памылкі вялікі. Зразумела, у другім тайме трэба дабаўляць. Будзем рухацца далей.

– Кавалевіч сказаў, што ўвесь тыдзень Алыкулава найгравалі на гэты матч, але яго дыскваліфікацыю не адмянілі. Як выходзілі з сытуацыі?

– Рыхтаваліся першапачаткова да «Слуцка» (0:2) зыходзячы з гэтага матчу. Зразумела, фінал важнейшы. Калі б ведалі, што Алыкулаў не згуляе, то ён быў бы ў асноўным складзе ў Слуцку. Зыходзім з таго, што ёсць. У нас хапае футбалістаў, якія могуць зрабіць тое, што мы просім, – сказаў Суліма ў эфіры «Беларусь 5».