Усе навіны

Аляксандр Глеб: «Іслачы» ў фінале Кубка Беларусі няма чаго губляць. У другім тайме трэба забіраць ініцыятыву»

25 траўня, 20:25

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем аб фінале Кубка Беларусі, у якім «Нёман» гуляе супраць «Іслачы».

Да 69-й хвіліны гродзенцы вядуць у ліку (2:0).

– У пазіцыі, з якой прабіваў Еўдакімаў, вы прабілі б ці пас аддалі б?

– Ён сапраўды выдатна там апынуўся, адкрыўся. Ён добра выкарыстоўваў адскок. Думаю, мусіць, таксама біў бы. Не ведаю, патрапіў бы я, але, думаю, патрапіў бы.

– Што чакаеце ад другога тайма?

– Другі тайм будзе цікавей. «Іслачы» няма чаго губляць, будзе больш атакаваць. У першым тайме ў іх гэта не надта добра атрымлівалася. Яны гулялі ў цэнтры поля, аддалі ініцыятыву. Цяпер трэба яе забіраць і ісці наперад, – сказаў Глеб у эфіры «Беларусь 5».