Усе навіны

Стасевіч правёў 700 матчаў у вышэйшых лігах

26 траўня, 15:49

Матч «Атырау» супраць «Ардабасы» (0:0) у Кубку Казахстана стаў для 38-гадовага беларускага паўабаронцы Ігара Стасевіча 700-й гульнёй на вышэйшым узроўні.

Больш матчаў сярод беларусаў згулялі толькі Аляксандр Юрэвіч (709), а таксама Аляксандр Глеб (731). Абодва ўжо завяршылі кар'еру.

У сёлетнім сезоне Стасевіч правёў 8 матчаў, забіў адзін мяч і аддаў адну галявую перадачу. Статыстыка тут.