Усе навіны

Паўабаронца «Нёмана» Еўдакімаў: «Фінал з «Іслаччу» быў сапраўды першым, у якім я стаў паўнавартасным удзельнікам»

26 траўня, 16:15

Паўабаронца «Нёмана» Алег Еўдакімаў пракаментаваў перамогу ў Кубку Беларусі над «Іслаччу» (2:0).

– У «Нёмане» нямала гульцоў, для якіх гэты фінал быў не першы. Але вы, калі не памыляюся, адзін з тых, у каго такіх матчаў раней не было.

– Дакладна. Я быў у «Мінску», калі ён на гэтым жа стадыёне гуляў у фінале, але апынуўся па-за заяўкі. Малады яшчэ быў, а трэнеры выбралі больш дасведчаных хлопцаў. Таму гэты фінал з «Іслаччу» быў сапраўды першым, у якім я стаў паўнавартасным удзельнікам.

– Чым па адчуваннях падобны матч адрозніваецца ад іншых нават вельмі важных з турнірнага пункту гледжання?

– Адрозніваецца па напале і адказнасці. У чэмпіянаце, калі нешта не атрымалася і гэта яшчэ не канец сезону, ёсць магчымасць нешта выправіць у наступных гульнях. А тут памылкі не дазваляецца, таму ўсё павінна быць на максімуме: настрой, канцэнтрацыя, самааддача. Скажу, што сіл даводзіцца затрачваць больш, чым у звычайнай гульні.

– У некаторых гульцоў «Нёмана» гэта быў ужо чацвёрты ці пяты кубкавы фінал. На ваш погляд, такі вопыт можа паўплываць і на вынік?

– Так, тым больш гэта тое, што нельга купіць – можна толькі набыць, прайшоўшы праз усе гэтым матчы, як выйграныя, так і прайграныя. Людзі з такім досведам ведаюць, у якіх выпадках варта зрабіць у гульні паўзу, дзе прытрымаць мяч – больш стрыманасці і менш мітусні, – сказаў Еўдакімаў.