Усе навіны

Паўабаронца «Нёмана» Кухарчык: «Адсвяткуем заваяванне Кубка і вернемся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі»

26 траўня, 16:51

Паўабаронца «Нёмана» Ілля Кухарык пракаментаваў перамогу каманды ў Кубку Беларусі. У фінале каманда абыграла «Іслач» (2:0).

– Крыху не разумею, што адбываецца. Гэта першы сурʼёзны трафей для мяне. Вельмі прыемна і хвалююча. Першыя хвіліны быў мандраж, аднак, пасля таго, як атрымаў мяч, хваляванне сышло. Трыбуны гналі наперад, у нас была каласальная падтрымка.

Зараз адсвяткуем заваяванне Кубка і вернемся на першае месца ў чэмпіянаце, так што ўсё будзе нармальна, – сказаў Кухарчык.