Усе навіны

Дзяніс Шчарбіцкі: «Рады, што проста здаровы і трэніруюся»

26 траўня, 17:05

Беларускі галкіпер «Урала» Дзяніс Шчарбіцкі падзяліўся меркаваннем пра сваю будучыню.

– Ёсць разуменне па працягу карʼеры?

– Я падпісаў досыць доўгі кантракт. Зараз будзем глядзець, сітуацыя незразумелая – Памазун сыдзе, не сыдзе. Першапачаткова трэба было час, каб аднавіцца. Паўгода ўжо ў добрай форме. Таму зараз будзем чакаць лета і глядзець, што далей.

– Бо няма гульнявой практыкі, не перажываеш, а спакойна працуеш?

– Я спакойна працую. Зразумела хочацца гуляць. Улічваючы які шлях я прайшоў – цяпер рады, што проста здаровы і трэніруюся, – сказаў Шчарбіцкі.