Усе навіны

«Баер» – пятая каманда, якая выйграла Бундэслігу і Кубак Германіі ў адным сезоне

26 траўня, 17:50

«Баер» стаў пераможцам Кубка Германіі. У фінале каманда выйграла ў «Кайзерслаўтэрна» (1:0).

Клуб з Леверкузена другі раз выйграў гэты трафей другі раз у сваёй гісторыі. У апошні раз гэта яму ўдавалася ў сэзоне-1992/93.

Акрамя таго, з моманту заснавання Бундэслігі фармацэўты сталі пятым клубам, якому ўдалося выйграць Бундэслігі і Кубак Германіі ў адным сезоне.

Раней гэтыя два турніры на працягу адной кампаніі выйгравалі «Баварыя» (13 разоў), «Кёльн», «Вердэр» і «Барусія» Дортмунд.

«Баер» стаў чэмпіёнам Германіі, не прайграўшы ніводнага матча за сезон. Усе вынікі каманды тут.