Усе навіны

Паўабаронца «Арсенала» Аруцюнян: «Дзесьці БАТЭ нас, можа быць, перагульваў, але, у цэлым, я б сказаў, што па гульні мы неяк не саступілі»

26 траўня, 18:48

Расійскі паўабаронца «Арсенала» Вадзім Аруцюнян падвёў вынікі матчу супраць барысаўскага БАТЭ (2:0), у якім хаўбек аддаў дзве галявыя перадачы.

– Ты сёння аддаў дзве галявыя перадачы. Якія ў цябе эмоцыі ад гэтага?

– Галоўнае, што каманда выйграла. Дзве галявыя добра, што атрымалася аддаць. Мог, вядома, яшчэ больш аддаваць. Маглі не 2:0 выйграваць, а нават і тры. Я думаю, маглі яшчэ на адзін мяч найгралі. Галоўнае, што каманда выйграла. Самыя пазітыўныя эмоцыі.

– Як ацэніш гульню каманды?

– Я лічу, што каманда сёння паказала добры, якасны футбол. Усе біліся да канца і да апошняй хвіліны. Дзесьці, можа быць, нам трошкі фарціла, але і без гэтага нікуды.

– Як табе супернік?

– БАТЭ – вельмі добрая каманда, цяжка было супраць іх гуляць. Былі адрэзкі, калі варта было нам трошкі згуляць ад абароны, дзесьці яны нас, можа быць, перагульвалі, але, у цэлым, я б сказаў, што па гульні мы неяк не саступілі, можа нават дзесьці пераўзыходзілі барысаўчан, – сказаў Аруцюнян.