Tribuna/Футбол/Блогі/Якія гадзіннікi надзелі зоркі «Ман Сіці» на святкаванне трэбла: агульны кошт – амаль мільён долараў, самы дарагі – у Грыліша

Якія гадзіннікi надзелі зоркі «Ман Сіці» на святкаванне трэбла: агульны кошт – амаль мільён долараў, самы дарагі – у Грыліша

Ёсць сапраўды раскошныя экзэмпляры.

16 чэрвеня, 19:00
Якія гадзіннікi надзелі зоркі «Ман Сіці» на святкаванне трэбла: агульны кошт – амаль мільён долараў, самы дарагі – у Грыліша

«Манчэстэр Сіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў і стаў другой англійскай камандай, якой удалося аформіць трэбл – перамагчы за адзін сезон у АПЛ, Кубку Англіі і ЛЧ.

Гульцы «Ман Сіці» прынялі ўдзел у традыцыйным чэмпіёнскім парадзе. І амаль усе яны прыйшлі туды з раскошнымi гадзіннікамi на руках.

What’s on the star правялі невялікае даследаванне і апублікавалі відэа пра гэтыя гадзіннікi. Паказваем самыя цікавыя экземпляры.

Пеп Гвардыёла — Rolex Cellini 50509 ($17000)

Вечная класіка ад галоўнага трэнера гараджан — Rolex, які з’яўляецца (толькі не здзіўляйцеся) самым танным гадзіннікам у гэтым спісе.

Джэк Грыліш – Patek Philippe Nautilus Moonphase (кошт – $220000)

У Джэка, наадварот, самы дарагі гадзіннік з усіх, што былі на чэмпіёнскім парадзе «Сіці». Вялікае шчасце, што Грыліш нідзе не страціў яго падчас свайго бурнага святкавання.

Джон Стоўнз – Patek Philippe Aquanaut Chronograph 5968A ($140000)

Стоўнз абраў гадзіннік ад таго ж вытворцы, што і Грыліш – трохі сціплейшы па кошце, затое сапраўды кантрастуе з блакітным колерам «Сіці».

Рубен Дыяш – Patek Philippe Nautilius in Rose Gold ($175000)

Patek Philippe надзеў і Рубен Дыяш – на першы погляд падобны на таго, які абраў Грыліш, але калі прыгледзецца, то можна ўбачыць кардынальную розніцу ў гэтых двух мадэлях.

Кайл Уокер – Rolex Day-Date Platinum ($125000)

А вось іншы гулец абароны «Ман Сіці» пайшоў па шляху Гвардыёлы і таксама надзеў Rolex. Праўда, абраў куды больш «лакшэры» версію.

Філ Фодэн – Rolex Sky-Dweller 326934 ($ 26500)

І яшчэ адзін суперзорны футбаліст «Сіці», які даверыўся класіцы.

Эрлінг Холанд – Breitling Premier B21 Chronograph Tourbillon ($60000)

А вось Холанд абраў гадзіннік іншага швейцарскага вытворцы – Breitling. Прычым Эрлінг ці ледзь не адзіны, акрамя Гвардыёлы, хто носіць скураную папружку.

Кевін Дэ Бруйнэ – Vacheron Constantin Overseas Tourbillion ($120000)

Калі Дэ Бруйнэ такім чынам хацеў вылучыцца, яму ўдалося. Бельгіец абраў даволі нестандартнага для гульцоў «Манчэстэр Сіці» вытворцу, але не менш раскошны і элегантны гадзіннік.

Бернарду Сілва – Audemars Piguet Royal Oak 15500 ($38000)

Ды і Бернарду Сілва, выбіраючы вытворцу гадзіннікаў, даверыўся не занадта папулярнаму выбару, што можа сведчыць пра сапраўднаю зацікаўленасць і дасведчанасць партугальца ў гэтай тэме. Ці ж у яго проста сябры, якія дораць на дзень нараджэння не толькі Rolex.

Агульны кошт толькі пералiчаных дзевяці гадзіннiкаў складае 921,5 тысячы долараў. Здаецца, калі скласці разам цану ўсіх экзэмпляраў, прадстаўленых на парадзе, то за гэтыя грошы можна паставiць трансферны рэкорд белфутбола.

Фота: Lexy Ilsley, Tom Flathers/Manchester City, Joe Prior/Visionhaus

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты