Tribuna/Футбол/Блогі/Суд над «Шахцёрам», бан «Прэсбола» і адважны Кавалевіч: чаму беларускі футбол – гэта дно дна

Суд над «Шахцёрам», бан «Прэсбола» і адважны Кавалевіч: чаму беларускі футбол – гэта дно дна

Сумныя высновы.

29 чэрвеня, 13:53
1
Суд над «Шахцёрам», бан «Прэсбола» і адважны Кавалевіч: чаму беларускі футбол – гэта дно дна

Рэпрэсіі пашыраюцца. Пакуль галоўны трэнер «Нёмана» Кавалевіч клянчыць за футбалістаў з чорнага спіса, з уласнага кабінета быў забраны спартыўны дырэктар клуба Кавалёнак. У кайданках, тварам у падлогу – у горшых традыцыях нелюдзяў. Зразумела, з пакаянным відэа.

Пакуль Кавалевіч заступаецца за футбалістаў з чорнага спіса, у закладнікі бяруць іншых. Ды й сам Кавалевіч не сказаць, каб у бяспецы - у якога ёсць фотаздымкі, за якія яго можна па сённяшніх мерках атрымаць гадоў 5-6. Праца ў губазікаў цяперака простая: прыходзь у любую ўстанову, правярай тэлефон і садзі - хочаш на 5 сутак, хочаш на 10, а можна і на гады. Даказваць усё адно нічога не патрэбна.

Прыклад «Прэсбола» тут максімальна ў дугу. Некалі незалежная і выбітная газета зрабіла усё, што хацелі лукашысты – у 2020-м годзе хуценька перасталі друкаваць інфармацыю пра пратэсты, увялі чорныя спісы з ліку палітычна ненадзейных спартоўцаў, нават пачалі публікаваць пакаянныя інтэрв’ю. Але гэтага аказалася мала. Сёння сайт газеты заблакаваны, хаця друкаваная версія працягвае выходзіць. Цікава, што заблакаваны сайт рэкламуецца на першай старонцы вялікімі літарамі. Недаглядзелі таварышы з КДБ?

Паралельна ідзе суд над былым спартыўным дырэктарам «Шахцёра» Уладзімірам Нідэргаусам. Калега Хадасевіч здзіўляецца, чаму раней не праверылі клуб - было ж відавочна, што там ідзе распіл. Коля, усё таму ж: на чале арганізаванай злачыннай групоўкі ў Салігорску стаіць не хто-небудзь, а хросны бацька дзіцёнка Віктара Лукашэнкі – Іван Галаваты. І гэта расследванне можа вывесці на саміх сябе. Таму яго не пачыналі раней.

Таму і сёння на лаве падсудных усяго толькі пешка. Гэта не вырашэнне праблемы. Гэта проста кланавая вайна, у якой пакуль перамагае Сяргей Кавальчук. А таму будуць і новыя дагаварнякі, і беларускі футбол не стане лепш, калі вернуць футблаістаў з чорнага спісу. Ён не стане лепш, калі пасадзяць Нідэргауса на 10 гадоў, а Юрэвіча забаняць на 25 гадоў ці, крый Божа, публічна павесяць на стадыёне «Дынама».

Праблемы іншыя.

У краіне адбываецца п...ц – ва ўсіх сферах, у тым ліку ў футболе. А у футбалістаў і трэнераў не хапае ўласнай годнасці назваць рэчы сваімі імёнамі. Яны гатовыя прыніжацца. Яны гатовыя маліць, каб ім дазволілі гуляць у гэтым недачэмпіянаце, у якім чэмпіёна прызначылі яшчэ вясной. Яны не могуць выказаць падтрымку чалавеку, якога ні за што пасадзілі. Калі футбольнай супольнасці пофіг на сваіх прадстаўнікоў, то і нам пераймацца няма чаго. Для гэтых людзей не існуе паняцця свабода. Яны рабы сваёй міскі пахлёбкі. Вось Кандрацьеў не хацеў ізноў у сборную, а яго вымусілі. І ён адказна сёрбаў з міскі, негледзячы на 16 параз запар. А калі атрымаў такую доўгачаканую перамогу, то атрымаў яшчэ і адстаўку.

Што ж, жарыце лайно і далей. Спачатку вас кармілі чайнымі лыжкамі, а сёння частуюць ужо сталовымі. Зусім хутка з утульных кватэр трэба будзе перасесці ў басейн з лайном, як у тым анекдоце. Але і гэта, здаецца, не праблема.

Перакур скончаны, хлопцы, даядаем.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

вирус
2 красавіка 2020, 17:49
Blank title. Fix it!
28 сакавіка 2017, 21:15
Усе пасты