Tribuna/Футбол/Блогі/Судзейскія памылкі у АПЛ

Судзейскія памылкі у АПЛ

Аўтар — Call me obsessed psycho
24 лістапада, 11:43
Судзейскія памылкі у АПЛ

За 12 тураў АПЛ уразіла нас не толькі яркімі і маляўнічымі матчамі, але і мноствам жудасных судзейскіх рашэнняў. Вось тыя, якія прымушаюць сумнявацца ў якасці ангельскага судзейства і задавацца пытаннем: ці карысен лі VAR?

Сутыкненне з Онаной - Манчэстэр Юнайтэд супраць Вулверхэмптана

У першым жа туры Прэм'ер-лігі арбітры дапусцілі сваю першую памылку ў матчы Манчэстар Юнайтэд і Вулверхэмптана. Андрэ Анана сутыкнуўся з Сашей Калайджычам у штрафной, пасля таго як галкіпер паспрабаваў забраць мяч. Суддзя Сайман Хупер вырашыў, што гэта не пенальці і каманда якая сядзіць на VAR пагадзілася з яго рашэннем. Пасля гульні PGMOL (орган, адказны за судзейскія рашэнні ў Прэм'ер-лізе) заявілі, што рашэнне было няправільным і прынеслі свае прабачэнні.

Пенальці на Сабаслаі - Ліверпуль супраць Борнмута

Дамінік Сабаслаі быў збіты ў штрафной Джо Ротвеллом і Ліверпуль атрымаў пенальці. Махамед Салах не забіў гэты пенальці, але аказалася, што яго і не павінна было быць першапачаткова.

Чырвоная картка Мак Алістэра - Ліверпуль супраць Борнмута

Як быццам адной памылкі было недастаткова ў гэтым матчы, PGMOL пацвердзілі яшчэ адну памылку. Алексіс Мак Алістэр быў выдалены з поля прямой чырвонай карткай за безразважны падкат пад Раяна Крысці пасля прагляду VAR. Толькі пасля гэтага рушылі ўслед афіцыйныя прабачэнні, пасля якіх картка была адменена заднім лікам.

Аффсайд Аканджы - Манчэстэр Сіці супраць Фулхэма

Мануэль Аканджы забіў гол за Сіці ў іх перамозе над Фулхэмам. Але гэта ніколі не павінна было залічвацца за гол, бо ен знахадзіўся ў аффсайдзе і загароджваў выгляд галкіперу Фулхэма Бернардо Лено.

Пенальці на Хаверцэ - Арсенал супраць Манчэстэр Юнайтэд

Кай Хаверц быў збіты ў штрафной зоне Ван-Біссакой падчас матча Арсенал - Манчэстэр Юнайтэд. Арбітр Энтані Тэйлар паказаў на кропку для пенальці, але VAR адмяніў гэтае рашэнне, палічыўшы яго няправільным. Аднак рашэнне арбітра было павінна застацца, паколькі Тэйлар не здзейсніў відавочнай і зразумелай памылкі.

Гульня рукой Берге - Нотынгем Форэст супраць Бернлі

Гулец Бернлі Сандэр Берге згуляў рукой напяпярэдні перад голам Лила Фостэра. Да вялікага расчаравання Кларэтса, пасля працяглага разгляду VAR адмяніў гэтае рашэнне, і матч завяршыўся унічыю 1:1. Пасля матчу была выпушчана заява, што арбітры на VAR памыліліся і Берге не парушыў правілы.Адмова арбітра - Астон Вілла супраць Крыстал ПэласаАрбітр Дарэн Інглэнд прыняў рашэнне ігнараваць рэкамендацыі VAR даць пенальці ў бок Астон Віллы. Керціс Рычардс збіў Олле Ўоткінса і суддзі на VAR сказалі Інглэнду, што яны думаюць, што гэта быў пенальці. У знамянальны момант, Інглэнд паглядзеў на манітор і вырашыў не згаджвацца з сваімі калегамі і не прызначыў пенальці. Пазней прэдстаўнікі з VAR заявілі, што пенальці павінен быў быць прызначаны і Інглэнд не меў рацыю, што не пагадзіўся з імі.

Аффсайд Дыяса - Ліверпуль супраць Тотэнхэма

Луіс Дыяс цудоўна прабіў у ніжні блізкі кут і Ліверпуль павеў у матчы супраць Тотэнхэма з лікам 1:0, але быў узняты сцяжок, і гол быў адменены. VAR праверыў правільнасць рашэння на полі, і негледзячы на тое, што дзякуючы Крысціяну Рамэра Луіс Дыяс быў у ансайдзе, гол быў адменены. Тотэнхэм выйграў матч 2-1 у 9 гульцоў Ліверпуля.

Пенальці Цернэра - Нотынгем Форэст супраць Брэнтфарда

Форвард Брэнтфарда Ёанна Віса адабраў мяч у галкіпера Форэста Мэта Цернера. У спробе адабраць мяч Цернер збіў паўабаронца Брэнтфарда і паваліў яго на зямлю. Але пенальці не быў прызначаны, але цяпер памылка была прызнана і Брентфорд павінен быў атрымаць свой 11-метровы.

Падкаты Ковачыча - Арсенал супраць Манчэстэр Сіці

На 29 хвіліне Ковачыч безразважна падкаціў пад капітана кананіраў Марціна Эдагора.

Нягледзячы на воклічы фанатаў, што гэта павінна была быць чырвоная картка, VAR вырашыў не выдаляць гульца так рана. Праз пяць хвілін паўабаронца збіў яшчэ аднаго гульца Арсенала Дэклана Райса. Гэты падкат быў нашмат больш небяспечны, чым першы, але цудоўным чынам Ковачич зноў пазбег выдалення.

Пасля матчу кіраўнік PGMOL прызнаў памылку Олівера і заявіў, што Ковачыча павінны былі выдаліць пасля другога падката.

Пенальці для Ньюкасла - Ньюкасл супраць Вулверхэмптона

Марыё Леміна заблакаваў гол Каллума Уілсана ў вароты ваўкоў у першым тайме матчу, калі Энтані Тэйлар паказаў на месца за фол на Фабіяне Шары. Цэнтральны абаронца сорак Шар абыграў нападніка "Вулвз" Хван Хі-Чана ў штрафной і ўпаў, але паўторы паказалі, што кантакт быў мінімальным. VAR зафіксаваў пенальці, але пасля працяглай паўзы рашэнне на полі засталося ў сіле, і Уілсан рэалізаваў пенальці.Пасля гэтай гульні 45 гадовага арбітра Энтані Тэйлара панізілі да арбітра Чэмпіёншыпа. А гэта азначала, што ён не будзе судзіць матчы Прэм'ер-Лігі. Але АПЛ заўсёды цябе можа здзівіць, але пра гэта пазней.

Гол Гордона - Арсенал супраць Ньюкасла

На 64 хвіліне адбыўся гол, які скончыў перыяд без паражэнняў Арсенала. Але гол залічылі толькі пасля доўгага прагляду VAR трох асобных момантаў: выхад мяча за лінію, фол на Габрыэле і аффсайд. Але нават пасля гэтага гол залічылі, нягледзячы на відавочны выхад за лінію, фол на Габрыэле і афсайд. Пасля даволі такі палымянай прамовы Артэты, PGMOL заявілі, што яны не змаглі разгледзець ці быў там афсайд, так як кут агляду быў вельмі дрэнны.

Пенальці на Холандзе - Манчэстэр Сіці супраць Чэлсі

21 хвіліна матчу, Кукурэлья прытрымлівае Холанда, з-за чаго той падае ў штрафной зоне. Але, што цікава, менавіта, Холанд спачатку хапаў Кукурелью, а да гэтага гулец Сіці фолил на Ріс Джэймсе. Тыднем раней VAR не адмяняе гол Гордана ў матчы Нью - Касл-Арсенал пры больш відавочным фоле на Габрыэле. На тым жа тыдні ў матчы Борнмут - Ліверпуль пенальці не прызначаюць, хоць і сітуацыя была практычна ідэнтычнай; гулец Борнмута ўтрымлівае Ван Дайка ў штрафной, пасля чаго той падае.

На гэтым неадназначныя рашэнні ў матчы не скончыліся.На 75 хвіліне, каля штрафной зоны мяч відавочна трапляе ў руку Кайла Уолкера. Але ні галоўны арбітр, ні яго памочнікі гэтага не заўважаюць.

Зараз пагаворым пра арбітра гэтага матчу - усім знаёмага Энтані Тэйлара. Раней я адзначала што ён быў паніжаны да ўзроўню Чэмпіёншыпа. У першым сваім матчы Чэмпіёншыпа, ён здзяйсняе памылку, за якую PGMOL зноў прыйшлося прасіць прабачэння. І праз тры дні пасля гэтага яму давяраюць судзіць галоўны матч тыдня. Ці ёсць у гэтым хоць нейкі сэнс? Яшчэ адна цікавая заўвага, што кожны матч Чэлсі з судзействам Тэйлар сканчаецца скандалам.З-за судзейскай памылкі ў матчы Тотэнхэма супраць Ліверпуля PGMOL заявіў, што пасля спрэчных момантаў у матчах, яны будуць выпускаць аўдыё размоў арбітраў на гэтых момантах, з наступнымі тлумачэннямі гэтых рашэнняў ад Говарда Уэбба. Разбяром два аўдыё, якія выклікаюць больш пытанняў чым адказаў. Пачнем з адмененага гола Луіса Дыяса ў матчы Ліверпуль Тотэнхэм. Відэаасітэнт VAR Дарэн Инглэнд пры праглядзе паўтору гола, думаў што ў поле арбітры залічылі гол, таму проста сказаў што праверка завершана і што ўсё ідэальна.Пасля гэтага гульня працягнулася, але аператар паўтору ў PGMOL паказаў на памылку VAR і прасіў спыніць матч, каб залічыць гол Дыяса. На што Дарэн Інглэнд заяўляе, што нічога не можа зрабіць, хоць на момант гэтай размовы ў самім матчы была паўза, бо Эндрю Робертсан рабіў укідванне для сваёй каманды. Пазней Майк Дын, былы суддзя Прэм'ер-лігі, пракаментаваў што Дарэн Інглэнд прыняў вернае рашэнне ў выпадку прыпынку гульні, бо ён прытымліваўся пратаколу. Цікава а пратакол дапускае такія жудасныя памылкі, якія могуць у выніку каштаваць тытула для Ліверпуля?Зараз пагаворым пра аўдыё з матчу Ньюкасла супраць Арсенала. Першы момант, які яны разглядалі гэта выхад мяча за лінію. VAR арбітр і яго асістэнт не могуць знайсці ідэальны кадр, для таго каб зразумець выйшаў мяч за лінію, але момант, які выклікае пытанні гэта, як галоўны арбітр на VAR просіць свайго асістэнта зірнуць на два кадры, на якім мы бачым як гулец Нью-Кастла ўводзіць яго ў гульню і галоўны арбітр пацвярджае нашы думкі: "ён ужо ў гульні", але ў выніку яны вырашаюць, што мяч ўсё ж такі не выходзіў, тады як растлумачыць што мяч быў уведзены ў гульню, калі ён усё гэта час быў у гульні? Другі момант, які выклікаў яшчэ больш пытанняў да судзейства гэтага матча - фол Жаэлінтана на Габрыэле. "Я бачу дзве рукі на яго спіне, але не бачу ніякага штуршка, які б прымусіў яго так ляцець наперад", прамая цытата. Пазней Говард Уэб каментуе гэта так: "так Жаэлінгтан мог сфаліць. Але VAR вырашыў што доказаў на відэапаўторы недастатковыя відавочныя, каб умяшацца на прадмет відавочнай памылкі".Мы можам зразумець з гэтага, што можа штуршок і быў, але Габрыэль не мог так паляцець. Добра, мы зразумелі калі гулец мог выстаяць, то фолу няма. Тады Говард Уэб можа растлумачыць чаму на тыдні раней у Манчэстэрскім дэрбі Хойлунд прытрымліваў Родры, той пасля гэтага карцінна ўпаў на газон, Сіці ў выніку атрымаў пенальці, а праз тыдзень Сіці зноў атрымлівае пенальці з-за прытрымвання Холанда, які відавочна фізічна мацней чым Кукурелья. Хіба яны не маглі выстаяць на нагах? Говард часта кажа пра захаванне пратаколаў, але падобна ў кожнага суддзі свае пратаколы якім яны кіруюцца.Тур за турам Прэм'ер ліга працягвае здзіўляць сваімі памылкамі. Ліверпуль і Арсенал два вялікіх клуба ўжо выпусцілі свае заявамі з прэтэнзіямі з нагоды судзейства. Ужо ў суботу вяртаецца АПЛ і спадзяемся, што памылкі судзейства скончацца.