Tribuna/Футбол/Блогі/Галы з цэнтра поля – трэнд 2023 года: прылёт «Дынама» ў Смаргонi, Кейн, Мбапэ і яшчэ 15 шэдэўраў

Галы з цэнтра поля – трэнд 2023 года: прылёт «Дынама» ў Смаргонi, Кейн, Мбапэ і яшчэ 15 шэдэўраў

Брамнікі ўсё часцей губляюць вароты.

6 снежня, 08:00
Галы з цэнтра поля – трэнд 2023 года: прылёт «Дынама» ў Смаргонi, Кейн, Мбапэ і яшчэ 15 шэдэўраў

У адным з нядаўніх сваіх даследаванняў выданне The Athletic разабрала прычыны, чаму апошнія гады так пачасціліся выпадкі аўтагалоў варатароў. Адной з іх быў той факт, што каманды проста сталі бліжэй падбірацца да варот, гульцы атакi жадаюць ледзь не ўштурхнуць мяч у сетку, а кіперы, спрабуючы перашкодзіць гэтаму, часта дапамагаюць суперніку.

Але ж пры гэтым даўно мы не бачылі такой высокай канцэнтрацыі галоў з сярэдзіны поля, як у 2023-м. Дарэчы, у гэтым таксама ёсць «заслуга» варатароў – спрабуючы прытрымлівацца трэндаў і быць 11-м палявым гульцом, яны часта губляюць вароты.

Вось вам 18 доказаў таго, што звышдалёкія ўдары зноў у модзе.

Мацвей Дукса

Беларускія футбалісты забівалі з цэнтра поля яшчэ да таго, як гэта стала модным. Можна ўзгадаць класны ўдар Міхаіла Сівакова за «Віслу» з 2011-га ці гол Філіпа Іванова за «Крумкачы» з 2015-га. А ў гэтым сезоне выніковым ударам у дотык з цэнтра поля вызначыўся 20-гадовы паўабаронца «Смаргоні» Мацвей Дукса – паставiў кропку ў пераможным (3:1) матчы з мiнскiм «Дынама».

Хары Кейн

«Баварыя» нядаўна арганізавала «Дармштату» збіццё ў другім тайме (8:0), а Кейн запісаў у сваю спадчыну сапраўдны шэдэўр, якi шырока разышоўся ў iнтэрнэце.

Ва ўкладцы «кар'ера» за тэгам кожнага футбаліста мы не толькі паказваем поўную статыстыку яго выступаў, але таксама адлюстроўваем яго трансферную гісторыю. Статыстыку і клубы Кейна можна паглядзець тут.

Федэрыка Дымарка

Ці наўрад хтосьці чакаў, што адзін з лідараў «Інтэра» вырашыцца на такі ўдар у матчы супраць «Фразінонэ» – ад самай броўкi.

Кіліян Мбапэ

Гэта крыху бліжэй, чым цэнтр поля, але ж. Мбапэ вырашыў, што мала Гібралтару зневажэнняў, таму пры ліку 11:0 запісаў і сваё імя ў спіс аўтараў самых прыгожых галоў сезона.

Фларыян Грыліч

Паўабаронца «Хофенхайма» тэхнічна скарыстаўся тым, што кіпер «Кёльна» выбег ну вельмi далёка з варот.

Ламін Камара

У той жа месяц, калі Хары Кейн стварыў свой шэдэўр, у французскай Лізе 1 куды менш вядомы 19-гадовы Ламін Камара з «Меца» забіў у вароты «Манака» са сваёй паловы поля.

Педру Гансалвеш

Мінулага сезону Аарон Рэмсдэйл быў безальтэрнатыўна асноўным кіперам «Арсенала», але вясной пачаў усё часцей памыляцца. Адной з такіх памылак можна назваць далёкі ўдар Педру Гансалвеша са «Спортынга» ў матчы Лігі Еўропы.

Крысціяна Бірагі

31-гадовы абаронца «Фіярэнціны» таксама вызначыўся голам з далёка яшчэ ў мінулым сезоне. Пакуль гулец «Вероны» пасля свайго фолу пытаўся суперніка, ці ўсё з ім нармальна, Бірагі запусціў мяч за каўнер брамніку.

Гаэль Клішы

Памятаеце такога футбаліста? Экс-аднаклубнік Аляксандра Глеба па «Арсенале» выступаў за «Сервет» у сезоне 2022/23, але ўжо павесіў буцы на цвік. А на зыходзе кар'еры вызначыўся добрым голам у вароты «Сьёна».

Джонджа Шэлві

Шэлві пачынаў год яшчэ ў складзе «Ньюкасла», але зараз апынуўся ў турэцкім «Рызеспоры» (арэнда з «Нотынгема»). Ужо вызначыўся дэбютным голам – і якім!

Стывен Хамфрыс

А першым аўтарам падобнага шэдэўра сёлета стаў Стывен Хамфрыс з «Хартс». Ударам са сваёй паловы поля паставіў кропку ў пераможным паядынку супраць «Дандзі».

Пабла Руіс

Лепш за іншых далёкія ўдараў трэніруюць гульцы МЛС. Аргенцінец Пабла Руіс з «Рэал Солт-Лэйк» у чэрвені паклаў такую прыгажосць у вароты «Дзі Сі».

Лукас Селараян

У тым жа месяцы гулец «Каламбуса» вызначыўся не менш эфектным ударам – яшчэ i пераможным у дададзены час.

Куча Эрнандэс

А нядаўна яшчэ адзін гулец «Каламбуса» забіў з цэнтра поля – абыграўшы брамніка ў гэтым самым цэнтры.

Цотнэ Пацацыя

Вось такім класным ударам адзначыўся аднаклубнік Антона Чычкана ў чэмпіёнскім матчы «Дынама» Батумі.

Жылберту

У кастрычніку «Гояс» і «Бая» зладзілі шоў, забіўшы на дваіх 10 галоў (4:6). Адзін з іх на рахунку Жылберту, які ўбачыў, што брамнік адышоў занадта далёка.

Марк Бартра

Давайце і таварыскія матчы не абыходзіць. Улетку такім добрым ударам Бартра забіў у вароты «Бёрнлі». Ну ладна, тэхнiчна ён трапiў у папярэчыну, а мяч заляцеў у вароты ад галавы брамнiка.

Фларыян Сатока

Адзін з лідараў «Ланса» нагадаў «Олд Трафард» пра часы Дэвiда Бекхэма, праўда, ці наўрад на стадыёне радавалiся. I гэта быў толькі пачатак памылак Андрэ Анана ў Манчэстэры.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты