Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/«Дынама» Чычкана чакала чэмпіёнства ў Грузіі ў натоўпе заўзятараў на полі – а потым дало волю эмоцыям

«Дынама» Чычкана чакала чэмпіёнства ў Грузіі ў натоўпе заўзятараў на полі – а потым дало волю эмоцыям

Радасць дня.

Аўтар — KentYara98
24 лістапада, 20:54
«Дынама» Чычкана чакала чэмпіёнства ў Грузіі ў натоўпе заўзятараў на полі – а потым дало волю эмоцыям

У чэмпіянаце Грузii вызначыўся пераможца – за два туры да канца золата турніру заваявала «Дынама» Батумі, зя якое выступае беларускі брамнік Антон Чычкан.

24 лiстапада ў матчы 33-га тура каманда беларуса абыграла «Тэлаві» з лікам 3:0, але ў моманце гэтага было недастаткова для золата – яшчэ адной умовай была страта ачкоў у паралельным матчы канкурэнтамi з «Дынама» Тбілісі, тое гуляла ў гасцях у «Тарпеда» Кутаiсi. Там гаспадары вялi 2:0, але «сталiчнiкi» здолелi зраўняць лiк.

Матч у Батумі скончыўся на некалькі хвілін раней, чым у Кутаiсi. Уся каманда батумскага «Дынама» пасля свайго фiнальнага свiстка сабралася на полi ў кола i чакала вынiкаў, гледзячы трансляцыю ў тэлефонах. А тым часам на газон вышйлi сотні заўзятараў – натоўп атачыў каманду i разам з ёй чакаў развязкi (гэта не Беларусь – нiякага разгону ад мясцовай палiцыi).

У рэшце рэшт (дзякуючы крутым сэйвам брамнiка «Тарпеда» ў самай канцоўцы) матч тбiлiсцаў так i скончыўся 2:2. Толькі паглядзіце на эмоцыі у Батумi, калі ўсе на полi зразумелi, што iх каманда стала чэмпiёнам!

Яшчэ крыху кадраў святочнага хаоса.

Шампанскае гульцы пачалi лiць ў падтрыбунцы, а ў раздзявальнi пераможна танчылi.

28-гадовы Чычкан бярэ чэмпiёнства ў Грузii другi сезон запар – у мiнулым годзе зрабiў гэта з «Дынама» Тбiлici, у якiм, зрэшты, за паўсезона так i не выйшаў на поле ў афiцыйным матчы. У Батумi Чычкан перайшоў перад сезонам-2023 i пачаў яго асноўным брамнiкам новага для сябе «Дынама», за якое правёў 16 матчаў у чэмпіянаце Грузіі пры 3 «сухарах» i 15 прапушчаных мячах. З ім у складзе дынамаўцы ні разу не саступілі – 11 перамог і 5 нічыіх. Аднак пасля летняга вылету батумцаў у стартавым жа раўндзе адбору Лiгi канферэнцый Чычкан зноў прысеў на лаўку – з той пары згуляў толькi ў двух паядынках Кубка. У гэтым турнiры, дарэчы, «Дынама» дайшло да фiнала – там 6 снежня згуляе з тбiлiскiм «Сабурталам».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты