Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Бярозкін сцвярджаецца ў ролі галоўнай зоркі «Кызыл-Жара» – стаў капітанам і ўжо забіў столькі ж, колькі за ўвесь мінулы сезон

Бярозкін сцвярджаецца ў ролі галоўнай зоркі «Кызыл-Жара» – стаў капітанам і ўжо забіў столькі ж, колькі за ўвесь мінулы сезон

Ідэальны пачатак.

Аўтар — Pam-pam
7 красавіка, 14:55
1
Бярозкін сцвярджаецца ў ролі галоўнай зоркі «Кызыл-Жара» – стаў капітанам і ўжо забіў столькі ж, колькі за ўвесь мінулы сезон

Беларускі паўабаронца Яўген Бярозкін праводзіць другі сезон у казахстанцкім «Кызыл-Жар». У кастрычніку 2023-га хадзілі чуткі пра цікавасць да футбаліста з боку «Урала» Віктара Ганчарэнкі, аднак далей за размовы справа не пайшла, а ў снежні клуб афіцыйна абвясціў аб падаўжэнні супрацоўніцтва з беларусам:

«У мінулым сезоне Яўген паказаў сябе сапраўдным лідарам каманды. Ён правёў 25 матчаў у стартавым складзе і стаў найлепшым гульцом клуба па сістэме гол + пас, набраўшы 6 балаў (3+3)», – гаварылася ў паведамленне прэс-службы «Кызыл-Жара».

Сам Бярозкін тлумачыў сваё рашэнне тым, што атрымаў шмат добрых слоў ад заўзятараў, ды і галоўны трэнер каманды Алі Аліеў рады бачыць гульца і далей у сваёй камандзе. Але ключавым, мабыць, быў той факт, што гулец не атрымаў канкрэтных прапановаў з клубаў Расіі і Беларусі. Ды і наўрад ці нейкі беларускі клуб мог прапанаваць футбалісту нешта цікавае – у адным са сваіх інтэрв'ю гулец адзначаў, што з улікам лімітаў на заробкі ў нашай краіне, у Казахстане фінансавая сітуацыя больш упэўненая.

Свае лідэрскія амбіцыі Бярозкін пацвердзіў ужо на перадсезонцы – на Кубку ФНЛ забіў мяч-прыгажун у вароты «Радзімы» і быў прызнаны гульцом матчу.

Аб даверы да беларускага футбаліста кажа і той факт, што яго абралі капітанам «Кызыл-Жара». І, здаецца, Бярозкін апраўдвае такія авансы. У чатырох матчах чэмпіянату ён ужо забіў столькі ж, колькі за ўвесь мінулы сезон.

У выязным матчы супраць «Кайсара» беларус стаў аўтарам двух галявых момантаў і дапамог камандзе атрымаць упэўненую перамогу 3:0.

Цікава, што гэта толькі другі дубль Бярозкіна ў кар'еры. Першы здарыўся ў верасні 2020 года, калі Бярозкін выступаў за латвійскую «Ліепаю», якой дапамог дамагчыся разгромнай перамогі над «Даўгаўпілсам» – 4:0.

У наступнай сустрэчы «Кызыл-Жар» згуляў у нічыю з дзейным пераможцам Суперкубка «Таболам», а беларускі футбаліст трапіў у сімвалічную зборную 3-га тура.

Ну а ў матчы 4-га тура супраць «Жэніса» Бярозкін запісаў у свой актыў гол.

І дадаў да гэтага асіст, стаўшы па выніку, лепшым гульцом мачта.

Нягледзячы на яркае выступленне ў Казахстане Карлас Алос Бярозкіна не выклікае у зборную – адзіны раз у футболцы нацкаманды ён выходзіў на поле ў чэрвені 2017-га ў таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі.

У Казахстане беларускага футбаліста падтрымлівае ягоная сямʼя – жонка Кацярына і 3-х гадовы сынок Сяргей. Нядаўна яны ўсе разам адсвяткавалі дзень нараджэння Кацярыны і падзяліліся мілым відэа са свята ў сваіх сацсетках.

Пасля 4-х тураў «Кызыл-Жар» узначальвае турнірную табліцу. Свой наступны матч каманда Яўгена Бярозкіна правядзе 20-га красавіка супраць «Ардабасы» Сяднева.

Іншыя пасты блога

Усе пасты