Tribuna/Футбол/Блогі/Сын Гутара здзівіўся атмасферы на матчы Бундэслігі – калісьці падобнае можна было назіраць у Беларусі

Сын Гутара здзівіўся атмасферы на матчы Бундэслігі – калісьці падобнае можна было назіраць у Беларусі

У Брэсце было не горш.

Сын Гутара здзівіўся атмасферы на матчы Бундэслігі – калісьці падобнае можна было назіраць у Беларусі

Чэмпіянат Беларусі завяршыўся крыху менш за тры тыдні таму. Большасць футбалістаў адправіліся ў водпуск: хтосьці ў Эміраты, хтосьці на Мальдывы, а хтосьці вырашыў паглядзець азіяцкія краіны:

Брамнік БАТЭ Аляксандр Гутар абраў не самы папулярны маршрут і адправіўся ў Леверкузен, дзе разам са сваёй жонкай і старэйшым сынам наведалі матч мясцовага «Байера» з «Бохумам» у чэмпіянаце Германіі. Падапечныя Хабі Алонса ў гэтым сезоне паказваюць цудоўны вынік: «аспірынавыя» лідзіруюць ў бундэслізе і з'яўляюцца адзінай камандай з топ-5 чэмпіянатаў, якая яшчэ не прайгравала ў гэтым сезоне ні ў адным з турніраў!

«Баер» упэўнена разабраўся з супернікам – 4:0. Але на сям'ю Гутара куды большае ўражанне зрабіла не дзеянне, паказанае камандамі на полі, а сама атмасфера матча. Напрыклад, жонка варатара БАТЭ Марына выказала спадзяванне, што калі-небудзь такі перформанс можна будзе ўбачыць на стадыёнах Беларусі:

А яшчэ Марына расказала, што паход на футбол, дзе ўдзел не прымае Аляксандр, для іх сямʼі здарыўся ўпершыню:

Але здаецца, што больш за ўсіх уражанняў набраўся Данііл. Сын Гутара, як напісаў сам галкіпер, не ведаў, што на футболе так бывае:

У сераду ўвечары на «Бай-Арэне» у Леверкузене сапраўды была топ атмасфера. Трыбуны, якія ўмяшчаюць 30210 чалавек, сабралі аншлаг. Прама зараз у Беларусі ні адна арэна не зможа прыняць столькі гледачоў.

Але для стварэння крутой атмасферы ёмістасць стадыёна не заўсёды гуляе вырашальнае значэнне. Пра гэта павінен памятаць і сам варатар БАТЭ. У 2019 годзе Гутар выступаў у складзе чэмпіёнскага брэсцкага «Дынама». У горадзе над Бугам умелі рабіць прыгожа:

У 2019 годзе сыну Гутара было 2 гады і ён наўрад ці памятае той сезон. А сёлета на хатнія паядынкі БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі ў сярэднім прыходзіла 2535 чалавек. Улічваючы, што фан-сектар барысаўчан з 2020 года байкатуе матчы, атмасфера на гульнях жоўта-сініх была відавочна далёкая ад леверкузенскай. А калі прыняць як факт словы жонкі Гутара, што паход на матч «Баер» – «Бохум» стаў першай гульнёй для іх сямʼі без удзелу Аляканда, то эмоцыі Данііла становяцца яшчэ больш зразумелымі. У бягучым сезоне ён мог наведаць толькі адзін матч бацькі ў Беларусі – кубкавы паядынак з Астраўцом (3:1). Па пратаколе тая сустрэча сабрала 1525 чалавек...

Што ж, застаецца спадзявацца гэтак жа, як Марына Гутар, што калі-небудзь на беларускія стадыёны вернецца атмасфера свята.

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты