Tribuna/Футбол/Блогі/«Баварыя» страціла тытул у Бундэслізе ўпершыню з 2012 года. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, але...

«Баварыя» страціла тытул у Бундэслізе ўпершыню з 2012 года. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, але...

Мюнхен не дагнаў БАТЭ.

17 красавіка, 15:02
1
«Баварыя» страціла тытул у Бундэслізе ўпершыню з 2012 года. Здавалася б, пры чым тут Беларусь, але...

Пра чэмпіёнства «Баера» ў Германіі ўжо напісана шмат. Падкрэслім яшчэ раз: леверкузенцы ўзялі першае ў сваёй 120-гадовай гісторыі чэмпіёнства, не прайграўшы ні разу! А яшчэ каманда Хабі Алонса перапыніла 11-гадовую гегемонію «Баварыі». Мюнхенцы – з адрывам самая моцная каманда Германіі па складзе і фінансах, так што чэмпіёнства любога іншага клуба – гэта заўсёды сюрпрыз.

У апошні раз да цяперашняга сезону Бундэсліга не пакаралася «Баварыі» ў сезоне-2011/12. Тады другі раз запар з Юргенам Клопам на чале, але яшчэ без Марка Ройса, чэмпіёнства ўзяла дортмундская «Барусія». Затое наступны сезон стаў для «Баварыі» адным з самых паспяховых у яе і без таго насычанай трафеямі гісторыі – узялі трэбл і аднавілі сваё дамінаванне на ўнутранай арэне.

Старт гегемоніі мюнхенцаў прыпаў на, мабыць, пікавы момант беларускага футбола. Менавіта на пачатку сезона-12/13 была здабыта адна з галоўных перамог у гісторыі БАТЭ і белфутбола ў цэлым – на мінскім стадыёне «Дынама» будучыя ўладальнікі трэбла саступілі барысаўцам 1:3:

БАТЭ тады знаходзіўся на экватары эпохі свайго дамінавання ў Беларусі. У 2012 годзе на той момант падапечныя Віктара Ганчарэнкі выйгралі сваё 7-е з 13 запар чэмпіёнстваў. Дарэчы, гэта паказнік, у якім мюнхенцы не змаглі перасягнуць барысаўчан:

А ўвогуле, з моманту апошняга нечэмпіёнства «Баварыі» ў БАТЭ і белфутболе шмат што змянілася.

  • У 2019-м перарвалася гегемонія барысаўцаў, калі чэмпіёнства Беларусі дарэчы, так сама, як і «Баер», упершыню ў гісторыі здабыла брэсцкае «Дынама». Поспех брастаўчане паўтарыць не змаглі – з 2020-га па 2022-і чэмпіёнам станавіўся «Шахцёр» (праўда, апошні тытул у «гарнякоў» адабралі). А ў мінулым сезоне залатыя медалі прымяралі на сябе ўжо футбалісты мінскага «Дынама», якія здолелі перапыніць 19-гадовую серыю без трафеяў і паралельна выканалі ўстаноўку Лукашэнкі:
  • Цікава, што з 2012 года ў БАТЭ паспела змяніцца ажно 10 галоўных трэнераў (да 2012-га іх усяго было тры). Пасля Віктара Ганчарэнкі каманду ўзначаліў Аляксандр Ермаковіч, затым былі Алег Дулуб, Аляксей Бага, Кірыл Альшэўскі (двойчы), Аляксандр Лісоўскі, Віталь Жукоўскі, Аляксандр Міхайлаў, Сяргей Зяневіч і Ігар Крывушэнка. У «Баварыі» за той жа прамежак паруліць паспелі восем спецыялістаў: Юп Хайнкес (двойчы), Пеп Гвардыёла, Карла Анчалоці, Вілі Саньоль, Ніка Ковач, Ханс Флік, Юліян Нагельсман і Томас Тухель, які ўжо дакладна пакіне мюнхэнцаў пасля сезона.
  • Безумоўна, адной з галоўных прычын перапыненай гегемоніі БАТЭ ў Беларусі стала смерць ва ўзросце 52 гадоў галоўнага чалавека ў гісторыі клуба, заснавальніка і старшыні праўлення Анатоля Капскага. Сваё апошняе на сёння чэмпіёнства барысаўцы заваявалі якраз у яго апошні год жыцця (2018).
  • Былі ў БАТЭ і іншыя страты. У 2021-м ва ўзросце 67 гадоў не стала Юрыя Пудышава. З 2011-га чэмпіён СССР у складзе мінскага «Дынама» працаваў трэнерам у сістэме БАТЭ. У 2022-м з Барысава прыйшла яшчэ адна сумная навіна – ва ўзросце 48 гадоў памёр Аляксандр Федаровіч, які з невялікімі перапынкамі знаходзіўся ў клубе з 1996-га (быў брамнікам, асістэнтам трэнера і спартыўным дырэктарам).
  • За перыяд сваёй гегемоніі «Баварыя» таксама перажывала страты важных для сябе асоб, якія, праўда, значных пастоў у клубе ўжо даўно не займалі. У 2021-м ва ўзросце 75 гадоў сышоў Герд Мюлер – найлепшы бамбардзір клуба за ўсю гісторыю. А на пачатку гэтага года памёр Франц Бекенбаўэр. Легендарнаму абаронцу, трэнеру і экс-прэзідэнту мюнхенцаў на момант смерці было 78 гадоў.
  • Ну і некалькі слоў пра зборную Беларусі. Цікава, што старт 11-гадовай гегемоніі «Баварыі» і яе канец прыпаў на дзве з двух перамог Георгія Кандрацьева на чале беларускай каманды ў афіцыйных матчах – у верасні 2012-га былі абыграныя грузіны (1:0), а ў чэрвені 2023-га – касавары (2:1).
  • Усяго, пачынаючы з 2012-га, беларуская зборная правяла 73 афіцыйныя сустрэчы з якіх перамагчы атрымалася ў 17, яшчэ 15 завяршыліся ўнічыю, а ў 41 гульні «белакрыя» цярпелі паразы. 2012 год зборная Беларусі пачала і скончыла на 65-м месцы ў рэйтынгу ФІФА. У 2024-ы падапечныя Карласа Алоса ўвайшлі на 95-м радку, але пасля таварыскіх матчаў з Чарнагорыяй (0:2) і Мальтай (0:0) апусціліся на 96-ю пазіцыю.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты