Tribuna/Футбол/Блогі/«Нават суддзя схапіўся за галаву». Карпіцкі выканаў шалёную бісіклету ў спарынгу з македонскім «Гасціварам»
Відэа

«Нават суддзя схапіўся за галаву». Карпіцкі выканаў шалёную бісіклету ў спарынгу з македонскім «Гасціварам»

Неверагодны ўдар.

24 студзеня, 19:49
«Нават суддзя схапіўся за галаву». Карпіцкі выканаў шалёную бісіклету ў спарынгу з македонскім «Гасціварам»

Ягор Карпіцкі гуляе за «Крылы Саветаў» ужо больш за паўгода. Пасля пераходу беларускі нападаючы зʼяўляўся на полі ў асноўным з лаўкі, а з пачаткам кастрычніка і зусім трапіў у запас, згуляўшы ў РПЛ сумарна толькі пяць хвілін (дзве са «Спартаком» і тры з «Лакаматывам»). Усяго за самарцаў ён правёў 14 матчаў, вызначыўся адным забітым мячом і адной галявой перадачай.

Аднак сёння зʼявілася падстава гаварыць пра форварда ў пазітыўным ключы. Толькі паглядзіце, якую шалёную бісіклету выканаў Карпіцкі ў таварыскім матчы з македонскім «Гасціварам». У захапленні быў нават суддзя:

Дарэчы, да гола беларуса самарцы саступалі саперніку, аднак пасля здолелі давесці матч да перамогі – 3:1. А яшчэ ў другім тайме за «Крылы Саветаў» згуляў беларускі абаронца Кірыл Пячэнін, які знаходзіцца там на праглядзе.

Як думаеце, ці атрымае Карпіцкі больш гульнявога часу пасля паўзы?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты