Tribuna/Футбол/Блогі/🏆 Кот-д’Івуар вырваў перамогу ў фінале КАН на 81-й! Іх шлях да трафея – цуд

🏆 Кот-д’Івуар вырваў перамогу ў фінале КАН на 81-й! Іх шлях да трафея – цуд

Хто мог уявіць такое пасля 0:4 ад Экватарыяльнай Гвінеі і звальнення трэнера?

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
12 лютага, 11:07
🏆 Кот-д’Івуар вырваў перамогу ў фінале КАН на 81-й! Іх шлях да трафея – цуд

У ноч з 11 на 12 лютага завяршыўся Кубак Афрыкі. У фінальным матчы зборная Кот-д’Івуара, гаспадар турніру, гуляла супраць зборнай Нігерыі.

На 21-й хвіліне нігерыйцы выйшлі наперад дзякуючы голу абаронцы Уільяма Трост-Эконга пасля ўдару галавой.

У другім тайме івуарыйцы ўзмацнілі ціск. Гэта прывяло да гола Франка Кэсіэ на 62-й. Пасля падачы з кутняга ён зраўняў лік ударам галавой.

А вырашальны гол быў забіты за 10 хвілін да канца асноўнага часу матча. Сымон Адэнгра, на рахунку якога быў асіст на Кесье, зрабіў падачу з флангу, якую ў штрафной суперніка замкнуў Себасцьян Алер.

2:1 – тытул у зборнай Кот-д'Івуара!

Драгба святкаваў разам з камандай.

Для «сланоў» гэта трэцяя перамога ў турніры, раней каманда была найлепшай у 1992-м і 2015-м. Больш за ўсё перамог у Егіпта – 7.

Цікава, але яшчэ пасля групавога этапа наўрад ці хто мог дапусціць, што менавіта гаспадары турніру будуць пераможцамі.

Толькі паглядзіце на іх шлях:

🔶 перамога 2:0 над Гвінеяй-Бісаў у стартавым матчы турніру;

🔶 0:1 ад Нігерыі ў другім туры на групавым этапе (дарэчы, тады івуарыйцам таксама забіў Трост-Эконг);

🔶 0:4 ад Экватарыяльнай Гвінеі ў трэцім туры. Гэта прывяло не толькі да трэцяга месца ў групе, але і да звальнення галоўнага трэнера – Жана-Луі Гасэта. Спачатку думалі ўзяць яму на замену Эрвэ Рэнана, але ў выніку ўсё ж даверыліся асістэнту Гасэта – Эмерсу Фаэ. У плэй-оф пралезлі цудам – ​​толькі дзякуючы перамозе Марока над Замбіяй засталіся сярод найлепшых каманд на трэціх месцах;

🔶 зборную Сенегала ў 1/8 прайшлі ў серыі пенальці. Тады перавялі матч у авертайм толькі дзякуючы галу з пенальці ў канцы асноўнага часу;

🔶 ледзь не вылецелі ад Малі ў чвэрцьфінале, але Адэнгра выратаваў на 90-й, а Дыякіце забіў пераможны на 120+2-й;

🔶 сціпла абгулялі ДР Конга ў паўфінале дзякуючы голу Алера;

🔶 вырвалі перамогу над Нігерыяй у фінале – пераможны на 81-й.

Што за ўдача!

«Гэта больш за казку. Я з усіх сіл імкнуся ўсвядоміць усё гэта. Калі я думаю пра ўсё, праз што нам давялося прайсці, як мы цудам выжылі… Мы ніколі не здаваліся і здолелі адыграцца пасля такіх цяжкіх удараў», – сказаў Фаэ пасля перамогі.

***

Варта адзначыць, што гэты КАН быў больш рэзультатыўным, чым папярэднія. 119 галоў за турнір (2,29 гола за гульню) – у 2019-м было 102, а ў 2022-м – 100.

А найлепшым бамбардзірам стаў Эміліа Нсуэ са зборнай Экватарыяльнай Гвінеі, які правёў на турніры ўсяго 4 матчы. У яго 5 галоў. 34-гадовы гулец выступае за «Інтэрсіці» з трэцяга дывізіёна Іспаніі.

Поўная статыстыка турніру па ссылцы

А якія ў вас уражання ад гэтага Кубка афрыканських нацый?

Фота: CAF, скрыншоты MEGOGO

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты