Tribuna/Футбол/Блогі/Дэмбеле – новы Фігу для заўзятараў «Барсы»: спалілі футболку, а ён адказаў голам і ўсмешкай

Дэмбеле – новы Фігу для заўзятараў «Барсы»: спалілі футболку, а ён адказаў голам і ўсмешкай

Быў асвістаны за святкаванне ў першым матчы.

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
17 красавіка, 03:21
Дэмбеле – новы Фігу для заўзятараў «Барсы»: спалілі футболку, а ён адказаў голам і ўсмешкай

Падобна на тое, што ў заўзятараў «Барселоны» з'явіўся новы аб'ект нянавісці, і, як ні дзіўна, не са складу «Рэала».

Новым Луішам Фігу для каталонцаў стаў Усман Дэмбеле, які прыклаў максімум намаганняў, каб «ПСЖ» выбіў іспанцаў у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў.

Дэмбеле забіў у першым матчы і адсвяткаваў. У Іспаніі яму зладзілі гарачы прыём – спалілі футболку

Гісторыя адносін Дэмбеле і «Барселоны» даволі доўгая – пастаянныя траўмы, вяртанне формы і далейшы давер трэнерскага штаба. Так, Хаві ў пазамінулым сезоне выказваў шмат падтрымкі французу, а каманда раней выходзіла ў спецыяльных футболках, калі ён у чарговы раз атрымаў пашкоджанне:

Уласна, паляпшэнне становішча прывяло да падаўжэння кантракту ўлетку 2022-га, каб ён не сышоў бясплатна. Аднак канчаткова ўтрымаць Дэмбеле не ўдалося – летам ён адправіўся ў ПСЖ (хоць бы за нейкія сродкі).

«Аддзячыў» француз не толькі гэтым. Ён забіў гол у першым матчы чвэрцьфіналу – і адсвяткаваў ад душы ў Парыжы, зачапіўшы каталонскіх фанаў за жывое.

Так што ў Іспаніі да прыезду Усмана падрыхтаваліся. Узялі на матч спецыфічную сімволіку:

Надрукавалі банкноты з яго тварам:

І нават спалілі футболку:

Таксама была інфармацыя, што заўзятары моцна шумелі каля гатэля, у якім спыніўся «ПСЖ», і акцэнтавалі свой перфоманс менавіта на Дэмбеле.

На стадыёне панавала падобная атмасфера – трыбуны з асаблівым энтузіязмам сустракалі памылкі вінгера:

Дэмбеле адказаў голам, заробленым пенальці і іранічнай усмешкай, якая ўвайшла ў гісторыю

На Дэмбеле ціск не моцна паўплываў. Хутчэй, наадварот, матываваў – ён ізноў вызначыўся голам. На гэты раз у вельмі важны момант, калі парыжане прыціснулі «Барсу» пры ліку 0:1 пасля чырвонай карты Арауха.

У другім тайме выдаў не менш ключавое дзеянне – падставіўся пад фол Кансэлу ў штрафной. З гэтага пенальці Мбапэ вывеў парыжан наперад у двухматчавым супрацьстаянні (скончылі 4:1 з дублем Кіліяна).

А яшчэ ўвесь час усміхаўся, што, можна не сумнявацца, нервавала мясцовую публіку:

У гісторыю ж, напэўна, увойдуць эмоцыі Дэмбеле ў кампенсаваны час, калі ён чакаў пераможнага фінальнага свістка на лаўцы запасных:

Як тут не ўзгадаць, што Дэмбеле нашкодзіў каталонцам і падчас знаходжання ў клубе:

❌ «Барса» заплаціла за яго 135 мільёнаў еўра;

❌ За 6 гадоў ён прапусціў 782 дні праз траўмы;

❌ «Барса» выплаціла Дэмбеле за гэта 76 мільёнаў еўра заробку на працягу кантракту;

❌ «Барса» ў выніку атрымала за Дэмбеле ўсяго 25 мільёнаў еўра на рахунак пасля трансферу ў «ПСЖ» (астатнія 25 дасталіся гульцу і агенту).

Таксама цікава, што ён:

✅ ужо забіў за «ПСЖ» столькі ж галоў у плэй-оф ЛЧ, колькі за «Барсу»;

✅ да гэтых сустрэч 1/4 фіналу меў толькі адзін гол у сезоне.

Дэмбеле атрымаў званне MVP матчу ў адказ – флэшбэкі з 2:8 ад «Баварыі», калі іншы рэкордны трансфер «Барсы» Каўціньё куражыўся ў складзе мюнхенцаў.

Сам Дэмбеле абыйшоўся без агню ў каментары пасля гульні:

💬 «Барселона» – вялікі клуб, я люблю яго. Цяпер я шчаслівы ў Парыжы, мы ідзем у паўфінал. Свіст фанатаў? Гэтая нармальная справа на кожным футбольным стадыёне».

Фота: Bagu Blanco/PRESSINPHOTO, скриншоти трансляції MEGOGO, Javier Borrego/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты