Tribuna/Футбол/Блогі/Шкурын абʼядноўвае беларусаў: і каму цяжка хадзіць, і з іншых гарадоў, і розных прафесій

Шкурын абʼядноўвае беларусаў: і каму цяжка хадзіць, і з іншых гарадоў, і розных прафесій

Нагода для суайчыннікаў, каб выбрацца на футбол.

19 лютага 2024, 16:00
Шкурын абʼядноўвае беларусаў: і каму цяжка хадзіць, і з іншых гарадоў, і розных прафесій

Ілля Шкурын працягвае радаваць беларускіх заўзятараў. У пятніцу яго «Сталь» гуляла на выездзе са «Шлёнскім» і дзякуючы голу беларускага нападаючага атрымала мінімальную перамогу – 1:0.

Ва Уроцлаве падтрымаць каманду Шкурына прыйшлі мясцовыя беларусы, сярод якіх хапала вядомых асоб.

Сямён Букін, артыст цырку

Майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы вымушана пакінуў Беларусь у канцы 2021-га пасля 15-сутачнага арышту. Цяпер ён працуе ў самым крутым цырку свету – Дзю Салей. 21 снежня 2023-га Букін атрымаў пашкоджанне падчас выступу, а залечваць траўму адправіўся якраз ва Уроцлаў:

«Падчас выступу я так па-дурному пашкодзіў шчыкалатку, калі сыходзіў з перакладзіны. Скруціў яе і парваў дзве звязкі. 5 студзеня я зрабіў аперацыю і цяпер аднаўляюся. Аперацыя прайшла вельмі добра, вельмі ўдзячны гэтай клініцы, хірургу Вітольду Унукевічу<...>», – напісаў у сваім Instagram Букін.

16 лютага, якраз у дзень матча «Сталі» Шкурына, гімнаст яшчэ раз дзякваў медыкам за магчымасць хадзіць на сваіх дваіх. І, падобна, адным з першых месцаў, куды накіраваўся Букін пасля рэабілітацыі, стаў матч Шкурына. Праўда, у момант калі форвард забіваў пераможны мяч, Букін быў у прыбіральні. У выніку самае цікавае гімнаст прапусціў.

Сцяпан Папоў, чэмпіён свету па самба

Самбіст пакінуў Беларусь у жніўні 2021-га. Спачатку накіраваўся ў Турцыю, каб правесці водпуск. Аднак праз магчымыя рэпрэсіі прыняў рашэнне не вяртацца дадому і паехаў ва Украіну. Калі там пачалася вайна, Папоў паехаў у польскі Уроцлаў, дзе і жыве на сёння. Там ён праводзіць трэнінгі па самба, грэплінгу, самаабароне і ММА. Калі раптам захочаце запісацца, то вам па гэтай спасылцы. А яшчэ Папоў падзарабляе ў таксі.

Сяргей Чыстоў, былы футбольны арбітр

Экс-арбітр свой апошні матч у вышэйшай лізе адпрацаваў 30 кастрычніка 2022-га («Нёман» – «Гомель» – 3:0). Паводле яго слоў, прычынай пераезду ў Польшчу стала «становішча навокал» і «пераезды знаёмых». Ва Уроцлаве працуе на вытворчасці і зборцы мэблі.

Ідрак Мірзалізадзе

Стэндап-комік жыве ў Варшаве і, магчыма, падтрымаць Шкурына прыехаў якраз з польская сталіцы. Здаецца, Мірзалізадзе ведае схільнасць футбаліста да непублічнасці і таму, каб лішні раз не ставіць у няёмкае становішча, вырашыў зрабіць вось такое сэлфі:

Дарэчы, у Аляксандра Івуліна ёсць класны выпуск з Ідракам (так, гэты хлопец любіць футбол). Абавязкова паглядзіце, калі не бачылі.

Виталий Войтехович
а где вядомыя беларусы?
Адказаць
-3

Іншыя пасты карыстальніка

У Д2 заляцеў «сухі ліст» – форвард «Баранавіч» забіў прамым ударам з кутняга
21 красавіка, 13:51
Ходить на минское «Динамо» в КХЛ, хоть за ним и стоят лукашисты, и на концерты Лепса, который за войну, – всё же норм?
21 красавіка, 03:12
Чуткі пра магчымае прызначэнне Гурэнкі ў расійскі клуб насмяшылі яго экс-партнёра. У кар'еры трэнера чорны адрэзак, але ён не сумуе
20 красавіка, 06:00
3
Спроба №5 Сабаленка – зноў палюе на аўто, за якім абяцала вяртацца бясконца, хаця магла б купіць дзясяткі такіх на прызавыя (іх ёй мала)
19 красавіка, 06:00
4
Клубы беларусов страдают в России: «Урал» Филипенко обвиняют в договорняке, «Химки» Капленко в долгах, ну и Гончаренко
18 красавіка, 17:00
3
Заўзятарка «Арыса» намалявала Шпілеўскага – беларус ацаніў
17 красавіка, 15:23
«Неман» забраковал этих игроков, а сейчас они решают за другие команды ЧБ
16 красавіка, 16:00
2
Нядаўна Чалядзінскі думаў даверыць Гутару біць пенальці, а цяпер можа і аштрафаваць – брамнік робіць шмат дурнога
15 красавіка, 13:00
Протас атрымаў вельмі непрыемную траўму – яго парэзалі каньком. У такіх інцыдэнтаў бываюць і больш сур'ёзныя наступствы
15 красавіка, 06:17
Шкурыну адшукалі двайніка ў Польшчы – той таксама выступае на стадыёнах
12 красавіка, 06:00
2
БАТЭ і «Гомель» згуляюць у рэтра-формах – адны прэзентавалі з легендамі, іншыя – на заводзе
11 красавіка, 15:14
Команда блогеров будет играть в Д3 Беларуси: вот на чем они собирают сотни тысяч просмотров
10 красавіка, 19:00
1
Два тренера из Беларуси близки к уходу из зарубежных клубов: один хочет сам, а вот к другому хватает вопросов
10 красавіка, 16:50
2
Тоці давялося каментаваць фэйл гульца зборнай Беларусі. Але італьянец сам вінаваты
9 красавіка, 15:00
1
У НХЛ далі маладому беларусу нечаканы кантракт – Протас і Касціцын пачыналі з меншых лічбаў пры лепшай статыстыцы
9 красавіка, 06:00
Спать с мячом, есть сало, не уступать в физике, попадать в корт: Лукашенко – просто кладезь экспертизы для топ-атлетов
8 красавіка, 18:30
Лучший забивала сборной Беларуси еще и главный псих в ее истории: бросал вещами в тренеров, на поле творил треш
8 красавіка, 15:00
Пасля рэкорду Авечкіна Грэцкі назваў сябе рускім, украінцы лічаць яго ўкраінцам, але бацька легенды незадоўга да смерці выдаў базу
7 красавіка, 18:00
3
Мілеўскі і Аліеў сталі на іншы бок бара – рабілі кактэйлі за данат на ВСУ
6 красавіка, 12:02
При Анатолии Капском в БАТЭ почти не было африканцев, но вдруг как поперло! А в это межсезонье взяли четверых
4 красавіка, 06:12
Усе пасты