Tribuna/Футбол/Блогі/Літоўскі экс-форвад ЧБ забіў першы мяч у Індыі: яго аднаклубнік мае 2 хвіліны за «Шахцёр», а жонка-беларуска кайфуе

Літоўскі экс-форвад ЧБ забіў першы мяч у Індыі: яго аднаклубнік мае 2 хвіліны за «Шахцёр», а жонка-беларуска кайфуе

У клуба топ-лічбы па падпісантах у сацсетках.

28 лютага, 17:30
Літоўскі экс-форвад ЧБ забіў першы мяч у Індыі: яго аднаклубнік мае 2 хвіліны за «Шахцёр», а жонка-беларуска кайфуе

Капітан зборнай Літвы па футболе Фёдар Чарных на пачатку сваёй кар'еры правёў нядрэнны адрэзак у Беларусі. У 2009-м выйграў бронзавыя медалі з «Дняпром», а ў 2012-м стаў уладальнікам Кубка з «Нафтанам». Пасля беларускага этапу карʼеры выступаў у элітных дывізіёнах Польшчы і Расіі, а на пачатку мінулага года падпісаў кантракт з «АЕЛ» – серадняком чэмпіянату Кіпра (на востраве найграў 33 матчы, забіў адзін мяч і вызначыўся дзвюма галявымі перадачамі).

У пачатку студзеня-2024 Чарных перабраўся ў індыйскі «Керала Бластэрс». Клуб базуецца ў Кочыне – горадзе на Малабарскім узбярэжжы Аравійскага мора з насельніцтвам больш за 600 тысяч чалавек. У «Керале» шукалі замену аднаму са сваіх лідараў - уругвайскаму паўабаронцу Адрыяну Луне (гуляў у Сегундзе і ў моладзевых зборных сваёй краіны), які выбыў да канца сезона праз траўму калена. Літовец падпісаў кантракт да канца чэмпіянату-2023/24.

Пачатак у новым клубе для Чарных цяжка назваць паспяховым. У першых трох матчах з літоўцам у складзе «Керала» пацярпелі тры паразы. Серыю няўдач удалося спыніць у мінулыя выхадныя дзякуючы перамозе над суседзямі па турнірнай табліцы «Гоа» 4:2. Гэта было гераічна: «Керала» гарэла 0:2 па выніках першага тайма, а Чарных спачатку зарабіў пенальці, з якога ўдалося аднавіць раўнавагу, а пасля вызначыўся дэбютным мячом і ўстанавіў канчатковы лік (адзнака 6:51). Зацаніце таксама атмасферу на стадыёне:

Свае дамашнія матчы «Керала Бластэрс» праводзіць на арэне «Джавахарл Неру». Максімальная ўмяшчальнасць стадыёна – 60 тысяч чалавек, але для матчаў Суперлігі яна абмежаваная да 39 тысяч. На гульнях запаўняюцца толькі сярэдні і ніжні ярусы, хаця некаторыя прымудраюцца заняць месцы і наверсе. Аншлагаў у такіх умовах каманда не збірае, але пазаўзець за яе прыходзяць па звестках партала Transfermarkt у сярэднім 26,202 чалавекі:

Усё ў парадку ў клуба і з падпісантамі ў сацыяльных сетках. Там паказнікі на ўзроўні сярэдняй каманды з якога-небудзь еўрапейскага топ-чэмпіянатата. У інстаграме - 3,7 млн:

У фэйсбуку 1,3 млн:

Прыйшоў буст і ў інстаграм Чарных. Да пераезду ў Індыю ў яго было 7 тысяч падпісантаў, пасля першых трох матчаў іх колькасць узрасла да 196 тысяч. Пасля апошняй на сёння гульні, дзе літовец вызначыўся мячом, іх стала 215 тысяч:

Па падпісантах Чарных імкліва апярэдзіў сваю жонку Валерыю - па сумяшчальніцтве гэта сястра Антона Мацвеенкі, які мінулы сезон адбегаў за «Віцебск», а сёння нібыта спрабуе сябе ў футболе ў нейкай новай якасці. У інстраграме дзяўчыны 42,1 тысячы падпіснікаў. Зрэшты, яна наўрад ці праз гэта перажывае. Мяркуючы па сторыз і пастам, жыццё ў Індыі беларусцы падабаецца:

Але вернемся да «Керала Бластэрс». Каманду ўзначальвае сербскі спецыяліст Іван Вукаманавіч. Склад у асноўным укамплектаваны мясцовымі футбалістамі, але ёсць і некалькі цікавых легіянераў акрамя траўмаванага ўругвайца і Чарных.

Цэнтрфорвард з Грэцыі Дзімітрыяс Дыямантакос мае за плячыма 108 матчаў у другой Бундэслізе і пяць гульняў за зборную. У цэнтры абароны гуляе харват Марка Ляшковіч (выйграў усе ўнутраныя трафеі з заграбскім «Дынама», правёў чатыры таварыскія сустрэчы за зборную). У камандзе прысутнічае і экс-абаронца «Шахцёра» Мілаш Дрынчыч. У студзені мінулага года ён перайшоў у Салігорск за 80 тысяч еўра з чарнагорскай «Суцьескі», аднак за паўгода правёў усяго дзве хвіліны ў Кубку супраць брэсцкага «Дынама» (2:1) і бясплатна сышоў. У «Керале Бластэрс» Дрынчыч – жалезны гулец старту, правёў 16 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў два мячы.

У мінулым сезоне каманда заняла пятае месца ў рэгулярным чэмпіянаце, але вылецела ў першым раўндзе плей-оф. У цяперашнім розыгрышы ў «Кералы Бластэрс» добрыя шанцы згуляць у чвэрцьфінале (каманды, якія занялі месцы з 3-га па 6-е, выходзяць у гэтую стадыю). Але можа каманда Чорных пазмагацца і за прамую пуцёўку ў паўфінал:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты