Tribuna/Футбол/Блогі/Жахлівы прывоз варатара «Палесся» – падарыў тры ачкі камандзе Дулуба

Жахлівы прывоз варатара «Палесся» – падарыў тры ачкі камандзе Дулуба

А калісьці цягнуў за ўкраінскі «Дняпро» ў ЛЕ.

2 сакавіка, 14:08
Жахлівы прывоз варатара «Палесся» – падарыў тры ачкі камандзе Дулуба

Чаркаскі ЛНЗ беларускага галоўнага трэнера Алега Дулуба пасля зімовай паўзы стартаваў у чэмпіянаце Украіны з разгромнай паразы ад сенсацыйнага лідара цяперашняга сезона «Крыўбаса» (0:3), які трэніруе экс-галоўны салігорскага «Шахцёра» Юрый Вернідуб.

А ўчора каманда беларускага спецыяліста гуляла з «Палессем». Каманда з Жытоміра ідзе на 3-м радку з 39 ачкамі, але згуляла на тры матчы менш данецкага «Шахцёра» (32 ачкі) і на чатыры кіеўскага «Дынама» (31 ачко).

ЛНЗ удалося дабіцца мінімальнай перамогі. Усё вырашыў адзіны мяч паўабаронцы Дзяніса Алейніка пасля жахлівай памылкі варатара «Палесся» Дзяніса Бойкі. Галкіпер, які ззяў у складзе ўкраінскага «Дняпра» ў 2015-м (каманда даходзіла да фіналу ЛЕ), у дададзены час адпасаваў прама ў ногі суперніку. Той памылку не дараваў (адзнака 10:19):

Пасля 18 згуляных матчаў ЛНЗ з 23 ачкамі ў актыве ідзе на 9-м месцы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты