Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Няўдалы рэстарт Дулуба ва Украiне – трапiў пад разгром ад лiдараў экс-трэнера «Шахцёра»

Няўдалы рэстарт Дулуба ва Украiне – трапiў пад разгром ад лiдараў экс-трэнера «Шахцёра»

Пры ўдзеле былога форварда «Іслачы».

Аўтар — Pam-pam
24 лютага, 04:56
Няўдалы рэстарт Дулуба ва Украiне – трапiў пад разгром ад лiдараў экс-трэнера «Шахцёра»

Украiнская прэм’ер-лiга аднавiла сезон пасля зiмняй паўзы. У першым матчы вясенняй часткi 23 лютага чаркаскі ЛНЗ пад кіраўніцтвам беларускага коўча Алега Дулуба прымаў крыварожскі «Крыўбас», якім руліць экс-трэнер салігорскага «Шахцёра» Юры Вернідуб. Матч быў па вызначэннi складаным для гаспадароў – да iх прыехала каманда, якая на паўзу сыходзiла, дзелячы першы радок таблiцы (звыклыя лiдары «Шахцёр» i кiеўскае «Дынама» напераносiлi матчаў, таму пакуль адстаюць).

У цяперашнiм матчы «Крыўбас» ад пачатку меў iнiцыятыву, але дэбютнага ўзяцця варот ва УПЛ у 2024-м годзе прыйшлося чакаць да 45-й хвіліны, калi гульцы ЛНЗ парушылi правiлы ў сваёй штрафной, i харват Хрвое Іліч з пенальцi вывеў гасцей наперад.

Другі тайм таксама прайшоў пад дыктоўку гасцей. На 53-й хвiлiне ўдалося адзначыцца Прынсу Аду, якi яшчэ ў першай палове меў некалькi добрых момантаў. Ганскi экс-форвард «Iслачы» забiў на 53-й хвіліне, перахапiўшы мяч i трапна стрэлiўшы з лiнii штрафной. Гэты гол стаў першым для Аду ва УПЛ (адзнака 7:33).

А яшчэ праз дзесяць хвілін за «Крыўбас» вельмi прыгожа забiў украiнец Дзянiс Кузык (адзнака 8:22).

Дулуб зрабіў некалькі замен, але госці кантралявалі сітуацыю да фінальнага свістка i так i перамаглi 3:0.

«Крыўбас» з 37 ачкамі стаў пакуль адзiным лідарам УПЛ – каб дагнаць каманду Вернiдуба, у 18-м туры «Днiпру-1» трэба выйграваць свой нядзельны матч у аўтсайдара «Мiная». У ЛНЗ Дулуба засталiся з 20 пунктамі – 10-мi з 16 каманд.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты