Tribuna/Футбол/Блогі/Прэс-служба «Іслачы» паведаміла, што Патоцкі завяршыў кар'еру. Але яго жонка з гэтым не згодна

Прэс-служба «Іслачы» паведаміла, што Патоцкі завяршыў кар'еру. Але яго жонка з гэтым не згодна

Нестыкоўка.

21 сакавіка, 15:55
Прэс-служба «Іслачы» паведаміла, што Патоцкі завяршыў кар'еру. Але яго жонка з гэтым не згодна

Алег Патоцкі добра вядомы аматарам беларускага футбола — падчас свайго футбольнага шляху ён гуляў у БАТЭ, магілёўскім «Дняпро», «Гарадзее» і «Іслачы». У апошнім клубе Патоцкі правёў найвялікшы кавалак кар'еры, згуляўшы за «ваўкоў» 176 матчаў, у якіх зрабіў 8+14 па сістэме гол плюс пас і стаў сапраўднай легендай клуба

20 сакавіка ў сацсетках Іслачы з'явіўся допіс, у якім сцвярджалася, што Патоцкі скончыў кар'еру:

Але ў каментарыі заляцела ягоная жонка Вольга ды выказала сумнеў у тым, што гулец сапраўды павесіў буцы на цвік:

Гулец «Макслайна» Арцём Зімін падтрымаў жонку былога аднаклубніка:

Былі і тыя, хто ўзгадаў паездку Патоцкага ў Бразілію, дзе беларус займаўся скаўтынгам маладых гульцоў, ды выказаў сумнеў у тым, што Патоцкі яшчэ згуляе на прафесійным узроўні:

Каму верыць пакуль невядома, а пытанне, ці скончыў сваю кар'еру Патоцкі, застаецца ў паветры. Чакаем каментароў ад самога Алега...

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты