Tribuna/Футбол/Блогі/Ідэальны рэмейк «дараванага» гульца «Славіі»: амаль тыя ж хвіліна і кропка – новы гол са штрафнога і экстаз каментатара

Ідэальны рэмейк «дараванага» гульца «Славіі»: амаль тыя ж хвіліна і кропка – новы гол са штрафнога і экстаз каментатара

Ды яшчэ і каманда выйграла пасля 0:2.

Аўтар — bytribuna com
30 сакавіка, 17:59
Ідэальны рэмейк «дараванага» гульца «Славіі»: амаль тыя ж хвіліна і кропка – новы гол са штрафнога і экстаз каментатара

30 сакавіка ў матчы 2-га тура ЧБ «Віцебск» прымаў «Славію». І да шостай хвіліны вёў 2:0 – «мазыранін» Аляксандр Чыж няўдала перапыніў прастрэл, накіраваўшы мяч у свае вароты, а потым госці забылі Карэна Варданяна, які перакінуў брамніка.

Але на 13-й хвіліне госці адыгралі адзін мяч намаганнямі Паўла Чыкіды, раней «непажаданага», але афіцыйна «дараванага» рэжымам перад сезонам.

Чыкіда арганізаваў ідэальны рэмейк свайго ж гола першага тура. Тады гулец на стыку 12-й і 13-й хвіліны з кропкі ля левай мяжы штрафной з вострага вугла закруціў мяч у вароты «Дняпра». Цяпер жа на 13-й хвіліне з кропкі ля левай мяжы штрафной – крыху далей, чым у мінулы раз, – футбаліст засмуціў «Віцебск». Каментатар матча, які памятаў пра здольнасцi выканаўцы, прыйшоў у экстаз.

Больш за тое, на 35-й хвіліне Чыкіда з паса Кірыла Кірыленкі зраўняў лік. А на 53-й хвіліне забіў сам Кірыленка.

Вынік – перамога «Славіі» 3:2, нягледзячы на правальны пачатак.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты