Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусы «Атырау» паўдзельнічалі ў пабудове дамбы. Іх рэгіён у ліку самых пацярпелых ад паводкі ў Казахстане

Беларусы «Атырау» паўдзельнічалі ў пабудове дамбы. Іх рэгіён у ліку самых пацярпелых ад паводкі ў Казахстане

Прэзідэнт назваў ваду найбуйнейшым бедствам за 80 гадоў.

12 красавіка, 07:43
1
Беларусы «Атырау» паўдзельнічалі ў пабудове дамбы. Іх рэгіён у ліку самых пацярпелых ад паводкі ў Казахстане

У Казахстане больш за 60 населеных пунктаў засталіся адрэзанымі ад знешняга свету ў выніку маштабнай паводкі. Больш за 96 тысяч жыхароў былі эвакуяваныя з зон бедства. Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў назваў наступ вады самым буйным бедствам у Казахстане за апошнія 80 гадоў.

Атыраўская вобласць увайшла ў лік рэгіёнаў, якія пацярпелі больш за ўсё ад паводкі. Праз рэгіён і яго адміністрацыйны цэнтр працякае рака Жайык (Урал) – тая самая, якая выйшла з берагоў у расійскім Арэнбургу:

Дапамагчы справіцца са стыхійным бедствам выклікаліся ў футбольным клубе «Атырау» – самай беларускай камандзе чэмпіянату Казахстана. Нагадаем, што яе ўзначальвае Віталь Жукоўскі. З беларускіх футбалістаў там выступаюць брамнік Ягор Хаткевіч, абаронца Мікіта Сцяпанаў, паўабаронца Ігар Стасевіч і форвард Мікалай Сігневіч.

Дык вось, гульцы асноўнай каманды «Атырау» і «Атырау-2007» сумесна з трэнерскім штабам прынялі ўдзел у пабудове плаціны. На фатаграфіях за працай можна заўважыць Жукоўскага, Хаткевіча, а яшчэ ўкраінскага паўабаронцу Аляксандра Наёка, вядомага па выступах у Беларусі за брэсцкае і мінскае «Дынама»:

Пра працу футбалістаў на пабудове ахоўнай плаціны прэс-служба клуба зрабіла невялікае відэа:

Крытычная сітуацыя ў Атырау захоўваецца, пра што 10 красавіка распаыёў прэм'ер-міністр Казахстана Олжас Бектэнаў:

«Складаная сітуацыя захоўваецца па рацэ Жайык (Урал). Сёння ўзровень вады ў рацэ Жайык складае 7,2 метра і будзе падвышацца з кожным днём. Небяспечная адзнака – 8,5 метраў. Узведзеныя ахоўныя дамбы, якія дазваляюць стрымліваць небяспечны ўзровень вады. Цяпер галоўная задача – абараніць Уральск і Атырау», – сказаў Бектэнаў.

Бліжэйшы матч «Атырау» запланаваны на 13 красавіка. Каманда Жукоўскага на сваё поле прыме «СД Фэмілі» ў 1/8 фіналу Кубка Казахстана.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты