Tribuna/Футбол/Блогі/Самага нечаканага футбаліста з Узбекістана на вялікім турніры даў не «Энергетык-БДУ», а былы клуб Глеба

Самага нечаканага футбаліста з Узбекістана на вялікім турніры даў не «Энергетык-БДУ», а былы клуб Глеба

Згуляе за Германію, хоць хацеў за Расію.

17 траўня, 17:42
Самага нечаканага футбаліста з Узбекістана на вялікім турніры даў не «Энергетык-БДУ», а былы клуб Глеба

Зборная Узбекістана ў красавіку гарантавала сабе ўдзел на Алімпійскіх гульнях у Парыжы дзякуючы срэбру зборнай U-23 на Кубку Азіі. Важкі ўклад у поспех каманды ўнёс экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадыр Хусанаў, які мінулым летам перайшоў у «Ланс». З ім у складзе Узбекістан U-23 на турніры ні разу не прапусціў, а вось ужо без яго не змог у фінале адолець Японію (0:1):

Хусанава слушна чакаць у складзе Алімпійскай зборнай у Парыжы. Абаронца падыходзіць камандзе, як па ўзросту (у лютым яму споўнілася 20, а на АГ у заяўцы каманды можа прысутнічаць толькі тры футбалісты старэйшыя за 23 гады), так і па статусе (Хусанаў і 28-гадовы нападаючы «Кальяры» Элдар Шамуродаў адзіныя гульцы зборных Узбекістана, якія выступаюць у топ-5 чэмпіянатах).

Аднак Алімпійскія гульні не адзіны топ турнір гэтага лета, на якім будуць футбалісты з Узбекістана. 16 мая галоўны трэнер зборнай Германіі Юльян Нагельсман вызначыўся са складам на дамашні чэмпіянат Еўропы. У заяўцы аказалася адразу 5 гульцоў з былой каманды Аляксандра Глеба – «Штутгарта», які ў гэтым сезоне сенсацыйна ўжо гарантаваў сабе як мінімум бронзу.

Сярод гэтай пяцёрцы аказаўся ўраджэнец узбекскага Алмалыка Вальдэмар Антон. Бацькі 27-гадовага абаронцы таксама нарадзіліся ва Узбекістане, але пазней пераехалі ў Германію. Там будучы гулец нямецкай зборнай і пачаў займацца футболам у акадэміі «Гановера 96».

Цікава, што яго сапраўднае поўнае імя – Уладзімір Аляксандравіч Рыпцоў-Антон. Рускамоўныя бацькі яго клічуць Вовам, а ў сацыяльных сетках ён падпісаны як Вова Антон. У 2016-м годзе ў адным з інтэрв'ю ён казаў, што не супраць згуляць за зборную Расіі, калі такая прапанова паступіць. Але лёс склаўся інакш: у 2024-м атрымаў першы выклік у зборную Германіі (дэбютаваў у таварыскім матчы з Францыяй (2:0), дзе згуляў адну хвіліну) і потым быў адабраны ў склад на Еўра.

У гэтым сезоне Вальдэмар быў капітанам «Штутгарта», за які правёў 36 матчаў у Бундэслізе і Кубку Германіі, забіў адзін мяч і аддаў чатыры галявыя перадачы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты