Tribuna/Гімнастыка/Блогі/Кранальная гісторыя з Адэсы: 6-гадовая дзяўчынка, якая страціла нагу пасля расійскіх абстрэлаў, вярнулася ў гімнастыку

Кранальная гісторыя з Адэсы: 6-гадовая дзяўчынка, якая страціла нагу пасля расійскіх абстрэлаў, вярнулася ў гімнастыку

Маленькая гераіня!

Аўтар — Belau
16 сакавіка 2023, 07:50
Кранальная гісторыя з Адэсы: 6-гадовая дзяўчынка, якая страціла нагу пасля расійскіх абстрэлаў, вярнулася ў гімнастыку

6-гадовая Саша Паскаль з Адэсы праз 4 месяцы вярнулася да трэніровак па гімнастыцы, якой займалася з 3 гадоў. Прычынай такой паўзы стала жудасная падзея – дзяўчынка страціла нагу ў выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці у мінулым годзе.

Як паведамляе BBC News Украина, Саша атрымала сучасны біянічны пратэз і пасля чатырох месяцаў заняткаў зноў навучылася хадзіць, што дазволіла вярнуцца ў спорт.

Маленькая ўкраінка пацярпела 26 ліпеня 2022 года ў выніку абстрэлу акупантамі Затокі ў Адэскай вобласці. Вось так выглядаў курортны пасёлак пасля гэтага:

Фота: Адэская гарадская рада, BBC News Украина.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты