Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Здаецца, мы знайшлі самых крэатыўных заўзятараў белфутбола: пудзіла ад «Крумкачоў», мумія на трыбунах, патрабаванне энергіі для паўстання

Здаецца, мы знайшлі самых крэатыўных заўзятараў белфутбола: пудзіла ад «Крумкачоў», мумія на трыбунах, патрабаванне энергіі для паўстання

Фан-сектар з Д3.

Аўтар — Belau
8 ліпеня, 15:18
Здаецца, мы знайшлі самых крэатыўных заўзятараў белфутбола: пудзіла ад «Крумкачоў», мумія на трыбунах, патрабаванне энергіі для паўстання

4 ліпеня ў мінскім дывізіёне другой лігі першае кола скончылася гульнёй паміж «Юні» і «Крумкачамі». Каманды настралялі сем мячоў на дваіх: спачатку гаспадары двойчы растралялі браму экс-каманды Д1, а ў другім тайме «Крумкачы» хутка зрабілі камбэк 2:2, але пасля гэтага прапусцілі яшчэ тры разы. Вынік – разгромная перамога «Юні» з лікам 5:2.

Але вызначылася гэтая гульня не толькі высокай выніковасцю, але і перфомансам ад заўзятараў «Юні» – яны зрабілі плакат з подпісам «кыш-кыш з поля» і паставілі каля яго пудзіла ад крумкачоў.

Раней крэатывам фанаты «Юні» вызначаліся 3 чэрвеня на гульні з «Энергетыкам-БДАТУ». Адзін з заўзятараў выглядаў у вобразе муміі, а на стадыёнё вісеў плакат.

Невялікі крэатыўны фан-сектар у мінскай каманды з'явіўся зусім нядаўна. Упершыню ў клубным акаўнце «Юні» была выказана падзяка заўзятарам 10 траўня.

Іншыя пасты блога

Усе пасты