Усе навіны

Мікіта Мелказёраў: «Здавалася, што Рутэнка арганічна б глядзеўся побач з Леўчанка, Краўчанкам на пратэстах, а не побач з Багдановічам на інаўгурацыі Лукашэнкi»

15 лістапада 2022, 09:45

Журналiст Мiкiта Мелказёраў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавёў пра сваё стаўленне да экс-гандбаліста і кіраўніка федэрацыі тэніса Сяргея Рутэнка, які пасля выбараў-2020 не падтрымаў пратэст.

– Як ты думаеш, што зараз хвалюе беларускіх спартсменаў?

– Мусіць, кожнага – нешта сваё. Калі нехта са спартсменаў уклаў вялікія грошы ў Беларусі, тады, вядома, хвалююць пенендзы, бізнесы. У сувязі з гэтым узгадваю Сяргея Рутэнку. Мне давялося двойчы ўзяць у яго інтэрв’ю перад выбарамі. Шчыра скажу, быў у захапленні. Мне здавалася, што ён сумленны, усё разумее. Але, як паказаў час, я памыліўся.

– Рутэнка цябе непрыемна здзівіў?

– Гэта нешта на адным узроўні з Глебам, але не. Здаецца, Рутэнка – чалавек больш разумны і дасведчаны. Таму кейс Рутэнкi яшчэ больш балючы. Ад Сяргея такога сапраўды не чакаў. Мне чамусьці здавалася, што ён выдатна б упісаўся ў кампанію людзей з SOS.BY і арганічна б глядзеўся побач з Леўчанка, Якаўлевым, Краўчанкам на пратэстах, а не побач з Багдановічам на інаўгурацыі Лукашэнкi.

– Якая ў яго матывацыя так сябе паводзіць?

– Магчыма, каб не страціць завод [па перапрацоўцы гною], куды ён уклаў вялікія грошы. Але дакладна сказаць не магу, – сказаў Мелказёраў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com