Усе навіны

Беларуска Канавал можа згуляць за зборную Румыніі на ЧЕ-2024 (gsp.ro)

26 красавіка, 18:08

Беларуская левая паўсярэдняя Марыя Канавал падала дакументы на атрыманне румынскага грамадзянства, паведамляе gsp.ro.

27-гадовая гандбалістка выступае ў «Дунэры» з 2020 года.

Выданне адзначае, што Канавал можа прыехаць на збор румынскай каманды ў канцы ліпеня, дэбютаваць у кастрычніку на турніры «Карпаты Трофі», а таксама выступіць на чэмпіянаце Еўропы на стыку лістапада і снежня.