Все новости

Славак Тэлекі ўзначаліў «Гараднічанку»

15 снежня 2022, 18:38

66-гадовы славацкі спецыяліст Віт Тэлекі стаў галоўным трэнерам «Гараднічанкi».

Кантракт са спецыялістам разлічаны на адзін год. Віт ужо правёў некалькі трэніровак з камандай.

Да прыезду ў Беларусь ён узначальваў каманду польскай Экстралігі «Рух» з Хожува.

Пасля 10 тураў чэмпіянату Беларусі па гандболе «Гараднічанка» займае пятае месца.