Усе навіны

Трэнер зборнай Расіі Петкавіч: «Заўсёды задаюся адным пытаннем: чаму гульцы зборных Расіі і Беларусі павінны быць вінаватымі ў сітуацыі, якая адбываецца ў свеце»

7 студзеня 2023, 12:06

Галоўны трэнер зборнай Расіі па гандболе Велімір Петкавіч пракаментаваў міжнародны бан, накладзены на зборныя Беларусі і Расіі.

«Усё, што я скажу, заўтра ўжо апынецца ў заходняй прэсе, у тым ліку ў Нямеччыне, і яшчэ невядома, як мае словы будуць інтэрпрэтаваныя. Таму я буду акуратны ў сваіх выразах. Я заўсёды задаюся адным пытаннем: чаму мае гульцы і гульцы зборнай Беларусі павінны быць вінаватымі ў сітуацыі, якая адбываецца ў свеце? Нават палітыкі не могуць яе вырашыць, але патрабуюць гэтага ад спартсменаў, гэта нядобра», – сказаў Петкавіч.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.