Усе навіны

Трэнер БНТУ-БелАЗ Шаравараў пасля перамогі над «Гомелем»: «Гаварыць пра тое, што мы выйгралі чэмпіянат Беларусі, дачасна»

21 траўня, 11:57

Галоўны трэнер БНТУ-БелАЗ Канстанцін Шаравараў пракаментаваў першы фінальны матч чэмпіянату Беларусі з «Гомелем» (34:25).

– «Гомель» быў па чэмпіянаце лідэрам. У нас змены адбыліся ў другой частцы сезона. Будзем лічыць, што мы ўзмацніліся.

Яшчэ мала часу разам, але тое, што мы трэніравалі, тое і спрацавала. Казаць аб тым, што мы ўжо выйгралі чэмпіянат, вядома, дачасна. Наперадзе яшчэ адна гульня, а можа, і дзве. Першым матчам я задаволены, – сказаў Шаравараў.