Усе навіны

Каралёк пра міжнародны бан: «Беларусь моцна страціць у рэйтынгах. Потым трэба будзе скокнуць вышэй галавы, каб трапіць на буйны турнір»

10 студзеня 2023, 13:56

Лінейны зборнай Беларусі па гандболе Арцём Каралёк расказаў пра тое, як санкцыі паўплывалі на беларускія гандбольныя каманды.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Як думаеш, ці хутка нашыя каманды вернуцца ў вялікія турніры?

– Калі бы гэта ні здарылася, праблема ў тым, што за час прастою мы моцна страцім у рэйтынгу. У адборачных турнірах давядзецца гуляць з топ-супернікамі, і трэба будзе скокнуць вышэй галавы, каб трапіць на буйны турнір. Гэта ў свой час ужо праходзіла зборная, у якой гулялі Рутэнка, Пухоўскі. Але ў іх атрымлівалася перамагаць тых жа славенцаў. Нам давядзецца ісці падобным шляхам, – сказаў Каралёк.