Усе навіны

«Вайводзіна» Пухоўскага ў матчы 1/4 фіналу Кубка ЕГФ сустрэнецца з «Гарэннем»

21 лютага 2023, 21:03

21 лютага прайшло лёсаванне 1/4 фіналу Кубка ЕГФ-2022/23.

Сербская «Вайводзіна», за якую выступае беларускі гулец Барыс Пухоўскі, згуляе з «Гарэннем» са Славеніі.

Першыя чвэрцьфінальныя матчы пройдуць 18-19 сакавіка, у адказ – 25-26 сакавіка.

У паўфінале пераможца пары сустрэнецца з пераможцам супрацьстаяння «Алінгсос» (Швецыя) – «Дукла» (Чэхія).

Матчы 1/2 фіналу пройдуць 15-16 і 22-23 красавіка.

Іншыя чвэрцьфінальныя пары

Сесвеце (Харватыя) – Нербе (Нарвегія)

Карвіна (Чэхія) – Рунар (Нарвегія)

Алінгсос (Швецыя) – Дукла (Чэхія)