Усе навіны

Вайлупаў, Каралёк i яшчэ 17 гульцоў выкліканыя ў зборную Беларусі на спарынгі з расіянамі

3 сакавіка 2023, 12:58

11 і 12 сакавіка мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе два спарынгі супраць расіян. Матчы пройдуць на «Чыжоўка-Арэне» і абодва пачнуцца ў 13:00.

Перад таварыскімі матчамі 6 сакавіка пачнецца навучальна-трэніровачны лагер у мінскім Доме гандбола.

На УТС запрошаны 19 гандбалістаў:

Варатары: Канстанцін Кавалёў (2002, СКА Мінск), Ігар Чэрнікаў (1995, «Дынама Астрахань», Расія), Вячаслаў Салдаценка (1994, «Аміцытыя», Швейцарыя);

Левыя крайнія: Андрэй Юрынок (1996, «Мяшкоў Брэст»), Уладзіслаў Крывенка (1999, СКА Мінск);

Правыя крайнія: Мікіта Вайлупаў (1995, «Веспрэм», Венгрыя), Яўген Нікановіч (2000, СКА Мінск);

Лінейныя: Арцём Каралёк (1996, «Віве», Польшча), Андрэй Пушкін (2002, СКА Мінск);

Левыя паўсярэднія: Дзмітрый Хмялькоў (1998, СКА Мінск), Уладзіслаў Кулеш (1996, «Гановер», Германія), Кірыл Самойла (2002, СКА Мінск);

Правыя паўсярэднія: Мацвей Удавеня (2000, СКА Мінск), Станіслаў Шабельнікаў (2001, СКА Мінск), Мікалай Алёхін (1998, «Мяшкоў Брэст»), Алег Астрашапкін (1992, «Хапаэль», Ізраіль);

Разыгрываючыя: Вадзім Гайдучэнка (1995, «Шартр», Францыя), Алег Луня (1997, «Зеніт», Расія), Ігар Бяляўскі (2002, СКА Мінск).