Усе навіны

Гандбаліст СКА Крывенка: «Пасля такіх гульцоў, як Кулеш, Вайлупаў, Каралёк, вельмі вялікая матывацыя трэніравацца. Хто б не хацеў гуляць у найлепшых клубах Еўропы, як яны?»

9 сакавіка 2023, 09:57

Гандбаліст менскага СКА Уладзіслаў Крывенка распавёў, чаму гандбалісты сталічнай каманды імкнуцца з'ехаць у замежны чэмпіянат, а таксама пракаментаваў чэмпіёнскую гонку ў чэмпіянаце Беларусі.

«Пасля такіх гульцоў, як Кулеш, Вайлупаў, Каралёк, вельмі вялікая матывацыя ёсць трэніравацца і імкнуцца за імі. Можна паглядзець на іх, яны выступаюць у найлепшых клубах Еўропы, хто б не хацеў там гуляць? І, натуральна ўсе хлопцы бачаць і імкнуцца да чаго рыхтавацца.

А чаго баяцца? Наадварот, гэта вельмі цікавыя супернікі («Мяшкоў Брэст» – Tribuna.com) і хочацца даказаць, што да гэтага мы ў іх недарэмна выйгравалі і не проста так паказвалі, што можам выйграць чэмпіянат», – сказаў Крывенка.