Усе навіны

Юры Шаўцоў: «У Кулеша ёсць усё, каб стаць класным гульцом. Каралёк – прыклад для ўсіх, яго кар'ера развіваецца як трэба»

19 сакавіка 2023, 14:25

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў выказаўся пра Уладзіслава Кулеша і Арцёма Каралька.

– Уладзіслаў Кулеш з Польшчы перабраўся ў Германію. Вы таксама там знаходзіцеся большую частку часу. Неяк дапамагаеце нашаму лідару адаптавацца?

– Уважліва сачу за ім. Разумею, наколькі няпроста зараз Уладзіславу. Бундэсліга – турнір вельмі сур’ёзнага ўзроўню, у ім свае падводныя плыні. Мы з Кулешом стала на сувязі, дапамагаю яму парадамі – як-ніяк адпрацаваў у нямецкім чэмпіянаце вельмі доўга, ведаю шматлікія нюансы. Але ўмешвацца ў справы клуба не маю права. Часта размаўляю з ім па тэлефоне, гляджу ўсе ягоныя матчы. Два апошнія ў Бундэслізе ўсяляюць аптымізм. У зборнай ён першы паядынак правёў інэртна, у другім ужо прачнуўся. Яму трэба ўсё старанна абдумаць і вызначыцца са сваім месцам у гандболе. Для таго, каб стаць класным гульцом, у яго ёсць усё.

– За апошнія гады прыкметны скачок у майстэрстве здзейсніў Арцём Каралёк. Можа, і яму варта паспрабаваць сілы ў чэмпіянаце больш статутным, чым польскі?

– Ён і цяпер гуляе ў вельмі самавітым клубе. «Кельце» – адзін з грандаў еўрапейскага гандбола, які пастаянна выступае ў Лізе чэмпіёнаў. Хто яшчэ мацнейшы? Няўжо што іспанская «Барселона» або венгерскі «Веспрэм».

Таму, лічу, у Арцёма кар’ера развіваецца як трэба. Няма асаблівай розніцы, за які клуб выступае. Галоўнае, што ён на пляцоўцы ўсё робіць слушна. Каралёк – прыклад для ўсіх як у трэніровачным працэсе, так і ў любым паядынку. Я казаў аб мікраклімаце ў камандзе. Дык вось Арцём вельмі шмат робіць, каб у зборнай у гэтым плане было ўсё добра. І выконвае сваю ролю нават больш чым на сто працэнтаў, – сказаў Шаўцоў.