Усе навіны

Гандбалістка зборнай Беларусі Сівуха летам пяройдзе ў «Астраханачку» («Хуткі цэнтр»)

20 сакавіка 2023, 21:18

Як паведамляе «Хуткі цэнтр», гандбалістка зборнай Беларусі і «Бярэсця» Анастасія Сівуха летам пяройдзе ў «Астраханачку».

20-гадовая правая паўсярэдняя – пяты бамбардзір беларускага чэмпіянату ў гэтым сезоне. На рахунку Сівухі 144 мячы ў 21 матчы, у сярэднім 6,9 галоў за гульню. У складзе зборнай Беларусі Сівухі выступала на маскоўскім Кубку сяброўства.

Расейскі клюб можа стаць для беларускай гандбалісткі першым за мяжой. Пасля мінулага сезона Сівуха падпісала кантракт з «Барусіяй», але не выйшла ні ў адным матчы за нямецкі клуб, а ў верасні вярнулася ў Брэст. Дадамо, што зараз у «Астраханачцы» яшчэ адна беларуска – лінейная зборная Беларусі Ірына Шынкарук (Трызна). «Астраханачка» ідзе 3-м месцы ў Суперлізе, адстаючы ад «Растоў-Дона» на адно ачко, ад ЦСКА – на 14.